Верхняя Аўстрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Верхняй Аўстрыі

Верхняя Аўстрыя (па-нямецку: Oberösterreich) — фэдэральная зямля на поўначы Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінц. Насельніцтва 1.377.000 чалавек (3-е месца сярод зямель; дадзеныя 2001 г.).

Верхняя Аўстрыя — фэдэральная зямля Аўстрыі, якая знаходзіцца на самым яе поўначы, якую дзеліць на дзьве часткі з захаду на ўсход Дунай. Яна мяжуе з Чэхіяй і Нямеччынай, а таксама з аўстрыйскімі землямі Ніжняй Аўстрыяй, Зальцбургам і Штырыяй. Працягласьць Верхняй Аўстрыі з поўначы на поўдзень складае 145 км, а з захаду на ўсход — 165 км. Верхняя Аўстрыя займае 14,3 % усёй плошчы Аўстрыі, зьяўляючыся чацьвёртай па сваіх памерах сярод іншых зямель Аўстрыі — 11982 кв. км (плошча ўсёй Аўстрыі 83871 кв. км), саступаючы толькі землям Ніжняя Аўстрыя, Штырыя і Ціроль. У Верхняй Аўстрыі пражываюць 1402050 жыхароў, з іх працаздольных 605246 чалавек.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]