Вершнік (шахматы)
Вершнік, коньнік[1], конь — лёгкая шахматная фігура. У пачатку партыі кожны з апанэнтаў мае па два вершнікі, разьмешчаныя на палёх b1, g1 (белыя) і b8, g8 (чорныя вершнікі).
Зьмест |
Хады вершніка [рэдагаваць]
Вершнік можа хадзіць на любое поле дошкі, не занятае іншай сваёй фігурай, наступным чынам: дзьве клеткі ў адзін бок і адна клетка ў іншы бок (у форме літары Г ў розных варыяцыях). Пасьля кожнага ходу вершнік трапляе на клетку супрацьлеглага колеру. Унікальнасьць гэтай фігуры ў тым, што вершнік адзіны можа скакаць цераз любыя іншыя фігуры, якія сустракаюцца на ягоным шляху.
Вершнік у шахматнай партыі [рэдагаваць]
Па вартасьці вершнік прыблізна роўны афіцэру ці тром латнікам. Тры вершнікі прыблізна роўныя візыру альбо двум ладзьдзям.
У закрытых пазыцыях вершнік мае перавагу над афіцэрам, бо мае ўласьцівасьць скакаць цераз іншыя фігуры. У латнікавых эндшпілях вершнік слабейшы, таму што мае значна меншую манэўравасьць: каб прайсьці ад аднаго боку дошкі да іншага, яму патрэбна больш хадоў, чым афіцэру і тым больш іншым фігурам.
| Шахматныя фігуры | ||
|---|---|---|
| Кароль | ||
| Візыр | ||
| Ладзьдзя | ||
| Афіцэр | ||
| Вершнік | ||
| Латнік | ||
Гэтаксама як і ў выпадку з двума каралямі і афіцэрам (гл. афіцэр), адзін вершнік ня можа паставіць мат каралю суперніка. Аднак гэта адзіная фігура, якая можа атакаваць фігуры суперніка, сама не станаючы пад іхні ўдар. Вершнік вельмі прыдатны дзеля пастаноўкі відэльцу фігурам суперніка.
Этымалёгія [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вершнік (шахматы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Piececlopedia: Вершнік (анг.)