Ветразевы спорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ветразевы спорт — від спорту, у якім спартоўцы спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі й судны, адмысловыя сані для сьнегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўваньня па цьвёрдай паверхні, якія рухаюцца ветразямі.

Сваё разьвіцьцё ветразевы спорт, несумнеўна, атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца зыходзячы з геаграфічнага становішча.

Рэгата — адзін зь відаў правядзеньня спаборніцтваў па ветразевым спорце.

Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галяндыі, а па заканчэньні некаторага часу й побач з ангельскімі берагамі можна было назіраць спартоўцаў, якія займаліся ветразевым спортам. Першыя згадваньні ў летапісах пра гонкі на ветразевых яхтах датуюцца 1662 годам.

Ужо праз стагодзьдзе зьявіліся першыя яхтклюбы. Зь цягам часу яхтклюбы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Эўропы.

Слова яхта паходзіць ад галяндзкага — jacht, — ветразевае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту й шпацыраў.

Першы міжнародны саюз ветразевага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 году зьмяніў сваю назву на Міжнародную фэдэрацыю ветразевага спорту.

Ужо к 1998 году дадзеная арганізацыя аб’ядноўвала каля 115 нацыянальных фэдэрацыяў.

У адрозьненьні ад шматлікіх іншых відаў, у ветразевым спорце ня так моцна выяўленае залежнасьць ад прыродных дадзеных. Залежнасьць ад вагі й росту ня моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) кляс яхт.

У крэйсэрскіх відах (у тым ліку й адзіночных кругасьветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.

У Алімпійскую праграму 2016 году ўключаная дысцыпліна «катамаран» са зьмяшаным (жанчына й мужчына) экіпажам.

Па фарматах ветразевых гонак адрозьніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флёту й камандныя гонкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская фэдэрацыя ветразевага спорту (рас.)