Вобла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Во́бла

Во́бла (па-лацінску: Rutilus rutilus caspicus) — паўпрахадная рыба.

Даўжыня да 30 см, маса 150—800 г. Цела даўгаватае, злёгку пляскатае з бакоў, пакрытае буйной лускай. Жыве ў Касьпійскім моры і рэках, якія ў яго ўпадаюць. Аб’ект промыслу. Асобымі кулінарнымі ўласьцівасьцямі мяса воблы не вылучаецца (сярэдняя тлустасьць 2,5 %, лепшая вобла — зімняй падлёднай лоўлі). Пераважна прадаецца вяленай і вэнджанай. Вяленую рыбу можна адварваць (10—20 мінут у кіпячай вадзе) або запякаць у духоўцы, у накрытай крышкай патэльні. Вараную або печаную вяленую воблу дадаюць у халаднік, салаты або выкарыстоўваюць як халодную закуску.

Шырока распаўсюдзілася ў мэню беларусаў у канцы XIX стагодзьдзя ў пачатку ўрбанізацыі, да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году была адной з найбольш спажываных рыб.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»