Вобласьць Войска Данскога
Вобласьць Войска Данскога — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскай імпэрыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловым парадку.
З 1786 афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 1870—1920 — Вобласьцю Войска Данскога. Цэнтар — Чаркаск, з 1806 — Навачаркаск. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасьля спыненьня паходу Ўсевялікае Войска Данское абвясціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўленьня легітымнай расійскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сьцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалёр з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сымбалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і расейцаў. Затым увайшлі ў Поўдзень Расеі.
У 1920 скасаваная, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласьць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўкаскі край.