Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Вобласьці Беларусі»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.

Зьмест

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, мястэчкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

[рэдагаваць] Падзел тэрыторыі

[рэдагаваць] Падзел краіны

BelarusRegionsNumbered.png

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласьцей і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:

  1. Берасьцейская вобласьць. Цэнтар – Берасьце.
  2. Віцебская вобласьць. Цэнтар – Віцебск.
  3. Гомельская вобласьць. Цэнтар – Гомель.
  4. Гарадзенская вобласьць. Цэнтар – Горадня.
  5. Менская вобласьць. Цэнтар – Менск.
  6. Магілёўская вобласьць. Цэнтар – Магілёў.
  7. горад Менск.

Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.

[рэдагаваць] Падзел абласьцей

Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[1], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах