Вогненная Зямля
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вогненная Зямля (па-гішпанску: Tierra del Fuego [tjera ðel fweɣo]) — архіпэляг на крайнім поўдні Паўднёвай Амэрыкі, у склад якога ўваходзіць каля 40 тысяч востраўў. Плошча — 73 753 км², зь іх на Ісла-Грандэ прыпадае каля 48 тыс. км². Вогненная Зямля аддзеленая ад мацерыка Магеланавым пралівам, а ад Антарктыды — пралівам Дрэйка. Найбуйнейшы востраў Ісла-Грандэ і выспы Остэ і Наварына падзеленыя пралівам канал «Бігля».
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вогненная Зямля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў