Водазьмяшчэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Водазьмяшчэньне карабля (судна) — колькасць вады, выцесненай падводнай часткай карабля (судна). Маса гэтай колькасці вады роўная масе ўсяго карабля, незалежна ад яго памеру, матэрыялу і формы.

Адрозьніваюць аб’ёмнае і масавае водазьмяшчэньне. Па стане нагрузкі карабля адрозніваюць стандартнае, нармальнае, поўнае, найбольшае, парожняе водазьмяшчэньне.

Для падводных лодак адрозьніваюць падводнае водазьмяшчэньне і надводнае водазьмяшчэньне.