Водзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Водзкая мова
vaďďa ceeli/tšeeli[1], maaceeli
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Ленінградзкая вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў ад 15 да 68[2] чалавек
Клясыфікацыя Уральская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8б амаль вымерлая[d][3]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) vot
ISO 639-2(Т) vot
ISO 639-3 vot
SIL izh

Водзкая мова (па-водзку: vaďďā tšēli альбо mā tšēli) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ водзь. Адносіцца да паўднёвае падгаліны прыбалтыйска-фінскіх моваў, маючы шмат агульнага з эстонскай мовай.

Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі водзкую мову роднай лічылі 68 чалавек з прыкладна 80 прадстаўнікоў народу водзь.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этнаґрафічная мапа паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградзкае вобласьці ў пэрыяд з 1848 па 2007 гады.

Паводле стану на 1848 на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[5], зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.

У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.

Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёну Ленінградзкае вобласьці — Лужыцы, Кракольле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджаньня мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградзкае вобласьці.

Асноўная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываюць лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: /c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.

У 1930-ых гадох водзь па паходжаньні лінґвіст Дзьмітры Цьвяткоў распрацаваў кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.

У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.

Сучасны выгляд водзкага альфабэту.

A a B b C c D d D' ď E e
F f G g H h I i J j K k
L l L' l' M m N n N' n' O o
P p R r R' r' S s Š š S' s'
T t T' ť U u V v Z z Z' z'
Ž ž Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У водзкай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.

  • Заходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусьця ракі Луга да вёскі Катлы
  • † Усходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-ых гадох
  • Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскае мовы
  • Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэньню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Кракольле вядзецца навучаньне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінґвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мове.

Цяпер водзкую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсынскім унівэрсытэтах.

Водзка-беларускі слоўнічак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ahvõn — акунь;

Vöö, vyy — паяс;

Suuka — шкарпэтка, панчоха;

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]