Вожык у тумане
Во́жык у тума́не (па-расейску: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм рэжысэра-аніматара Юрыя Нарштэйна па сцэнары Сяргея Казлова, зьняты на кінастудыі «Саюзмультфільм» у 1975 годзе.
Атрымаў першы прыз як лепшы мультфільм на «Ўсесаюзным кінафэстывалі» ў горадзе Фрунзэ (Бішкек) у 1976 годзе, а таксама на «Фэстывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва» ў Тэгеране ў той самы год. 25 траўня 2003 году на анімацыйным фэстывалі «Лапута», што праходзіў у Токіё, быў прызнаны «найлепшым мультфільмам усіх часоў і народаў».
Зьмест |
[рэдагаваць] Працягласьць
10 хвілін 29 сэкундаў.
[рэдагаваць] Зьмест
Гэта гісторыя пра Вожыка (голас — Марыя Вінаградава) і ягонага сябра Мядзьведзіка (голас — Вячаслаў Нявінны). Яны сустракаліся кожны вечар, пілі гарбату з малінавым сочывам, глядзелі на неба й лічылі зоры. Але аднойчы Вожык, ідучы празь лес да свайго сябра, згубіўся ў тумане. Ён выяўляе сябе ў дзіўным сьвеце, які насяляюць як і жудасныя, жахлівыя істоты (сава і кажан), так і зычлівыя, добрыя (сабака, конь), у сьвеце цішыні і шолахаў, сьвеце цемры, высокай травы і ваблівых зор. Усе рэчы навокал нібыта ў сьне. Характары Вожыка й Мядзьведзіка вельмі чульлівыя, добрыя і рамантычныя. І напроць, да прыкладу, сава — вельмі прагматычная, няздольная адчуць прыгажосьць навакольнага сьвету.
[рэдагаваць] Здымачная група
- Юры Нарштэйн: рэжысэр
- Сяргей Казлоў: сцэнар
- Франчэска Ярбусава: мастак-пастаноўшчык
- Аляксандар Жукоўскі: апэратар
- Міхаіл Меяровіч: кампазытар
- Барыс Фільчыкаў: гукаапэратар
- Натальля Абрамава: рэдактар
- Марыя Вінаградава, Вячаслаў Нявінны, Аляксей Баталаў: агучвалі ролі
- Надзея Трашчова: мантаж
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Старонка на сайце пра расейскую анімацыю
- Старонка аматараў мультфільму
- Інфармацыя пра мультфільм на сайце The Internet Movie Database