Войскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Войскі (ст.-бел.: Войский) — ураднік у Польшчы (з 13 стагодзьдзя) і ВКЛ (з 16 стагодзьдзя). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушаньнем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. У Польшчы войскія былі гродзкія і земскія, у ВКЛ толькі земскія (адзін на павет), якія падпарадкоўваліся старосьце павятовага гораду. Урад войскага ў ВКЛ быў і дыгнітарскім.
Войскімі вялікімі літоўскімі былі:
- Фёдар Богуш (1596)
Урад вакантны (?)
- Габрыэль Кімбар (? — 1744)
- Габрыэль Дамінік Шанкоўскі-Саванеўскі (1.1745 — 1755)
- Адам Мікоша (5.1755 — 1764 — ?)
- Ян Пясэцкі (? — 1767—1783)
- Міхал Залескі (1783 —)
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
| Цэнтральныя несэнатарскія дыгнітарыі і ўраднікі Вялікага Княства Літоўскага* | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дыгнітарыі і ўраднікі |
|
||||||||
| Афіцыялісты |
|
||||||||
| * Прыведзены падзел ураднікаў існаваў у першай палове 18 стагодзьдзя. Не было аднак сталай чаргі, згодна зь якой урады мусілі надыходзіць. Такі парадак быў усталяваны толькі ў 1768. — 1 У 1768 залічаныя да міністраў і ўвайшлі ў склад Сэнату · — 2 У 1775 залічаныя да міністраў і ўвайшлі ў склад Сэнату · — 3 Часам пасьля канюшага · — 4 Часам перад мечнікам альбо пасьля кухмістара · — 5 Пазьней апярэдзіў крайчага і нават падчашага · — 6 Пазьней зьмешчаны паміж падкаморыям і харунжым · — 7 Часам пасьля абознага · — 8 Часам перад стражнікам · — 9 У 1775 залічаны да дыгнітарыяў · — 10 Залічаны таксама да афіцыялістаў вайсковых · — 11 Часам пасьля рэгентаў · — 12 Часам пасьля пісара дэкрэтавага · — 13 Некалі перад рэгентамі |
|||||||||