Войстам
| Войстам | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Смаргонскі |
| Сельсавет: | Войстамскі |
| Вышыня: | 160-170 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 238 (2004) |
| Колькасьць двароў: | 106 |
| Тэлефонны код: | +375 1592 |
| Паштовы індэкс: | 231003 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′25.55″ пн. ш. 26°37′18.75″ у. д. / 54.5737639° пн. ш. 26.621875° у. д.Каардынаты: 54°34′25.55″ пн. ш. 26°37′18.75″ у. д. / 54.5737639° пн. ш. 26.621875° у. д. |
|
Войстам на мапе Беларусі
Войстам
|
|
Во́йстам[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нарачанка. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 238 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Смаргоні.
Войстам — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Войстам (пад назвай Ушакова) датуецца 1460, калі Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касьцёл. Пачынаючы з XVI ст. паселішча згадваецца пад сучаснай назвай. У розныя часы Войстам знаходзіўся ў валоданьні Зяновічаў, Радзівілаў, Пшазьдзецкіх, Талвошавічаў, Буцьвіловічаў, Рачыевічаў, Яновічаў, Зяновічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
На мапе Тамаша Макоўскага (1613) Войстам значыцца як мястэчка. Паводле прывілея караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага ад 1672 тут пачалі праводзіцца кірмашы. У XVIII ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, Бужынскіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Войстам апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Ашмянскага, з 1842 Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У пач. XIX ст. мястэчка перайшло да Пшазьдзецкіх. У 1860 тут адкрылася земская народная вучэльня. Станам на 1886 — 17 двароў, касьцёл, царква, валасная ўправа, пошта, вінная крама, праводзілася два рэгулярныя кірмашы. Да мястэчка належала каля 360 дзесяцінаў землі, побач існавалі аднайменныя фальварак, які належаў каталіцкай царкве, і фэрма, уласнасьць Шпэрлінга. На 1906 у земскай народнай вучэльні налічвалася 117 вучняў (зь іх 18 дзяўчынак)[2].
У 1920 Войстам апынуўся ў Сярэдняй Літве, з 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сьвянцянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Войстам увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 112 двароў, на 1992 — 118 двароў, на 1 студзеня 2004 — 106 двароў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 — 189 чал. у мястэчку Войстам, 7 чал. у фальварку Войстам і 8 чал. на фэрме Войстам
- XX стагодзьдзе: 1970 — 306 чал.[3]; 1992 — 346 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 238 чал.[2]
[рэдагаваць] Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, лякарня сястрынскага дагляду, мэдычная амбуляторыя, бібліятэка, сельскі дом культуры, пошта.
[рэдагаваць] Эканоміка
Сялянска-фэрмэрская гаспадарка «Войстам». Працуюць 2 крамы, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк»[2].
[рэдагаваць] Транспарт
Мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне са Смаргоньню. За некалькі кілямэтраў ад Войстама праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Р63.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае краязнаўчы музэй Войстамскай сярэдняй школы — экспазыцыі прысьвячаюцца гісторыі вёскі, пэрыяду Другой сусьветнай вайны.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі на Смаргонь, знаходзіцца гарадзішча VI—VIII ст. н. э. — пляцоўка дыямэтрам 50 мэтраў на ўзгорку вышынёй 5—6 мэтраў. Дасьледавалася Ф. Пакроўскім, У. Галубовічам і Г. Штыхавым. Культурны пласт 1,3 мэтры, знойдзена ляпная кераміка VII ст. да н. э. і гладкасьценная VI—VIII ст. н. э. (банцараўскай культуры). Вакол гарадзішча — паселішча таго ж пэрыяду, плошча каля 3 гектараў[5].
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — пабудаваны ў 1927—1939 роках з цэглы і бутавага каменьня. Уяўляе сабою выцягнутае прастакутнае ў пляне збудаваньне, накрытае двухсхільным бляшаным дахам вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршае двух’ярусная шатровая вежа. Унутраны аб’ём пакрывае цыліндрычнае скляпеньне. Алтарная частка і хоры адкрываюцца шырокімі аркамі. Помнік архітэктуры стылю мадэрн[6].
- Старыя каталіцкія могілкі. На могілках пахаваны Ігнат Ходзька — пісьменьнік, мэмуарыст, грамадзкі дзяяч XIX ст.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Генадзь Пашкоў — беларускі паэт, перакладнік, публіцыст. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1977). З 1996 року галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя». Скончыў Войстамскую сярэднюю школу.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
- ^ a b c Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. С. 609.
- ^ Валеры Шаблюк. Войстам // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 349.
- ^ Валеры Шаблюк. Войстам // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 348.
- ^ Звяруга Я. Г. Помнікі археалогіі Смаргоншчыны // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. С. 36—37.
- ^ З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Помнікі каталіцкага дойлідства // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. С. 572.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.— 640 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Wojstom // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 761—762.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Войстам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Войстам на Radzima.org
- Войстам на сайце Globus.tut.by
| Войстамскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |
| Хутары | |
| Смаргонскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |