Войт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Войт (па-польску: Wójt, па-нямецку: Vogt, па-лацінску: advocatus) — абраная службовая пасада наглядчыка ці распарадчыка ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая ўзначальвала магістрат у гарадах у XVXVIII стагодзьдзях, застарэлы «сельскі стараста».

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узначальваў мясцовае кіраваньне ці самакіраваньне (воласьці, горада, мястэчка, сяла, вёскі, двара). Войта прызначаў вялікі князь літоўскі зь ліку заможных мяшчанаў або фэадалаў, а прыватнаўласьніцкіх гарадоў — іх уладальнікі. Іншы раз войта выбіралі гараджане, напрыклад у Оршы, Пінску, Мазыры. У гарадах, дзе існавала самакіраваньне, пасада войта ўводзілася да Магдэбургскага права. Увядзеньне пасады войта адначасова з наданьнем Магдэбугскага права азначала стварэньне прадугледжаных гэтым правам органаў кіраваньня. Клясычнае Магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на шэфенскім судзе.

Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і войтаўскага суда. Меў значныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлінаў, набыткам войта былі значная частка розных натуральных пабораў, доля прыбыткаў ад рыначнага гандлю, утрыманьня корчмаў, крам, часам зямельныя падараваньні. Прызначаныя войты часта перакладалі свае абавязкі на ландвойтаў, варагавалі з гараджанамі. Дакумэнты фіксуюць шматлікія скаргі на незаконныя дзеяньні войта.

Таксама:

  • Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялянаў і выкананьнем імі павіннасьцяў. Войт, які кіраваў часткай маёнтка называўся ключ-войтам.
  • Кіраўнікі гміны ў Заходняй Беларусі ў 19211939.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Словник іншомовних слів», за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, м. Київ, 1985 р. С. 154;
  • «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г., С. 563 том. 26
  • Т. І. Доўнар. Войт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]