Войцех Манівід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Ляліва

Войцех (Альбэрт[1]) Манівід (згадваецца ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (13961413), затым ваявода віленскі (14131422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб Ляліва.

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Юрыя Гедыгольда. Быў двойчы жанаты: зь Юліяніяй, дачкой Сьвятаслава Смаленскага, і зь Ядзьвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).

Валодаў шматлікімі вёскамі, у тым ліку Жупранамі.

Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам «SIGILL ALBRECI MONEWID» і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам Ляліва.

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Паводле традыцыі імя Альбэрт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.

[рэдагаваць] Літаратура

  • W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913 nr11-12 (Ród Moniwida)
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах