Войцех Радзівіл
| Войцех Радзівіл | |
Войцех Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1476 |
| Памёр: | 19 красавіка 1519 |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
Войцех Радзівіл (Альбрыхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (ад 1502) і віленскі (ад 1507).
Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў, сын Мікалая «Старога» і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, Юрыя, Мікалая і сястру Ганну.
Набыў вядомасьць сваёй набожнасьцю й міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію каталіцтва й праваслаўя. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[2].
Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Радзівіл Войцех // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 54.
- ^ Радзівіл Войцех // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 488.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Войцех Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў