Вольга Дудзінская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Во́льга Дудзі́нская — другая віцэ-міс конкурсу прыгажосьці Міс Беларусь-2000.

Перамога 16-летняй школьніцы Ганны Стычынскай на нацыянальным конкурсе прыгажосьці стала поўнай нечаканасьцю для ўсіх, акрамя, мабыць, чальцоў журы. Шматлікія думалі, што карона пераможца будзе аддадзеная студэнтцы харэаграфічнага каледжа Вользе Дудзінскай. Але ёй дастаўся толькі тытул другой віцэ-міс.

Вольга пакінула радзіму і жыве, працуе і вучыцца ўжо некалькі гадоў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Да ад'езду за акіян Дудзінская пасьпела стаць першай віцэ-міс на конкурсе «Міс Зямны шар» і атрымаць тытул «Лепшая твар сьвету» на міжнародным конкурсе прыгажосьці на Мальце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]