Вольга Самусік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга Самусік
Выступ з гуртом Hasta La Fillsta, люты 2010 году
Дата нараджэньня 7 студзеня 1985
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 7 сьнежня 2010 (25 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Прычына сьмерці пнэўманія
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія вакалістка, журналіст
Жанры рок
Гурты žygimont VAZA, Tarpach, Hasta La Fillsta
Супрацоўніцтва Лявон Вольскі[1], BN[2], Neuro Dubel[3]

Вольга Самусік (7 студзеня 1985, Менск — 7 сьнежня 2010, Менск) — беларуская сьпявачка і журналіст.

Вакалістка гуртоў žygimont VAZA і Tarpach[4], узноўленага Hasta La Fillsta[5][6]. На «Рок-каранацыі-2007» — рок-князёўна году[7]. Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фэстывалі «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[8].

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 2008 годзе[9]. Зь вясны 2004 году працавала ў «Музыкальной газете», таксама супрацоўнічала з «Народнай Воляю», «БДГ», «Беларускаю маладзёжнаю». У 2007–2008 годах працавала журналісткаю на «Новым радыё(be)», вяла перадачу «Антыпоп»[10][11]. Пасьля заканчэньня вучобы ў 2008 годзе была разьмеркавана ў газэту «СБ. Беларусь сегодня»[12].

Памерла ў 25-гадовым узросьце ад панкрэатыту[13].

Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у сьнежні 2011 году. Падчас імрэзы на сцэну менскага клюбу «Loft» выйшлі Аляксандар Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч(be) і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандар Памідораў(be), Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік[14].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У справаздаччы са зборнага канцэрту з удзелам гурта «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайту «LiveSound.by(be)», адзначала харэаграфію й вакальныя здольнасьці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[15].

Алег Клміаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя й клясныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA»[16]. Гітарыст «Tarpach» Зьміцер Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобаю, здольнай шмат на што»[16]. Пра «зьяву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энэргію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкаю»[16]. Лявону Вольскаму па сумесным праектам сьпявачка запомнілася сваёй адказнасьцю й прафэсійнасьцю[16].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. (2008-02-15) Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  2. ^ Міра Шульц. (2008-12-03) Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  3. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  4. ^ W. (2006-04-13) Трибьют Depeche Mode плюс дебют (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-02-18 г. Архіўная копія ад 2020-02-18 г.
  5. ^ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-13). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  6. ^ Памерла спявачка Вольга Самусік(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 7 сьнежня 2010.
  7. ^ ЗП. (2010-12-07) Памерла спявачка Вольга Самусік (бел.). Наша НіваПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  8. ^ Елена Скоробогатова. (2007-10-29) Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  9. ^ Самусік, Вольга (2008-06-15) Вольга Самусік. ШОУ-БІЗ. Мне не ўсё роўна (бел.). БелаПАНПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  10. ^ Волкова, С. «Рок-княжна-2007»  (рас.) // 7 дней(en). — 2008. — № 11. — С. 31.
  11. ^ «Антипоп» - белорусский рок на радио (рас.). Музыкальная газета (2007-12-17). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2020-01-08 г.
  12. ^ Дмитрий Лукашук. (2009-02-13) Ольга Самусик: "Не буду же я и по улице голышом прыгать" (рас.). Experty.byПраверана 2020-01-04 г. Архіўная копія ад 2020-01-04 г.
  13. ^ Радыё Свабода. (2010-12-11) Панкрэатыт як хвароба сучаснасьці (бел.). СвабодаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  14. ^ Сяргей Будкін. (2011-12-09) Вользе спадабалася б – у Мінску прайшоў канцэрт памяці Вольгі Самусік (бел.) Будзьма беларусамі!. TUT.BYПраверана 2021-01-08 г. Архіўная копія ад 2016-05-28 г.
  15. ^ Алена Соболевская; Андрей “duckling” Черницкий. (2008-10-04) СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (рас.). LiveSound.byПраверана 2020-01-15 г. Архіўная копія ад 2008-12-08 г.
  16. ^ а б в г Сяргей Будкін. (2010-12-09) Моманты Волі (бел.) Tuzin.fm. Experty.byПраверана 2020-01-04 г. Архіўная копія ад 2020-01-04 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]