Вольга Хіжынкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вольга Хіжынкава»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вольга Хіжынкова
Volha Khizhynkova.jpg
Міс Беларусь-2008
Дата нараджэньня 22 лістапада 1986 (28 гадоў)
Месца нараджэньня в. Забароўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Рост 184 см
Грудзі 88 см
Стан 61 см
Сьцёгны 92 см
Колер валасоў сьветла-русыя
Грамадзянства Беларусь

Во́льга Хіжынко́ва (нарадзілася 22 лістапада 1986) — пераможца конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2008».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў вёсцы Забароўе Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Яе бацька — лясьнік, маці — працоўная аграфэрмы. Скончыла вучэльню лёгкай прамысловасьці ў Віцебску, працавала кіраўніком кружка тэатру моды ў гэтай вучэльні. Другая праца — мэнэджар-кансультант па продажы міжпакаёвых дзьвярэй. Выкладала дэфіле ў тэатры мод у Віцебскай пэдагагічнай вучэльні № 29. Піша для газэты «Салідарнасьць».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вольга неаднаразова ўдзельнічала ў модных паказах, у прыватнасьці, на фэсьце «Белая амфара».

У 2008 годзе перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь», тым самым заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс сьвету-2008» у ПАР. Вольга магла скончыць удзел у конкурсе яшчэ на паўфінальнай стадыі. Ад Віцебскай вобласьці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, Вольгу Хіжынкову жа «выратавалі» тэлегледачы, пераважнай большасьцю аддалыя ёй свае галасы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]