Вольныя матэрыялы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вольныя матэрыялы — тэксты, выявы, музыка, праграмнае забесьпячэньне, працы, ліцэнзія якіх дазваляе выкарыстоўваць іх зьмест для любых мэтаў (уключна з камэрцыйнымі): капіяваць, зьмяняць і распаўсюджваць зьмененыя вэрсіі.

Усе творы, якія перайшлі ў грамадзкі набытак, зьяўляюцца вольнымі матэрыяламі. Распаўсюд вольных матэрыялаў, якія не зьяўляюцца грамадзкім набыткам, ажыцьцяўляецца на падствае адмысловых ліцэнзійных дамоваў.

[рэдагаваць] Ліцэнзіі

Як і ліцэнзіі на вольнае праграмнае забесьпячэньне, ліцэнзіі на вольны зьмест могуць быць як «copyleft», так і не copyleft. Ліцэнзіі на праграмнае забесьпячэньне часта падыходзяць да працаў іншых відаў.

Прыкладамі ліцэнзіяў «copyleft» зьяўляюцца Design Science License (DSL) и GNU Free Documentation License (GFDL).

FreeBSD Documentation License — прыклад ліцэніі, якая не падпадае пад статус copyleft.

Вольнымі матэрыяламі таксама зьяўляюцца публікацыі пад пэўнымі ліцэнзіямі Creative Commons, якія не абмяжоўваюць вольнае выкарыстаньне і мадыфікацыю.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах