Вольны тэатар
«Вольны тэатар» (таксама «Свабодны тэатар») — андэграўндны тэатральны праект беларускіх прафэсійных акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, які ўваходзіць у Эўрапейскую тэатральную канвэнцыю.
«Вольны тэатар» быў заснаваны 30 сакавіка 2005 году Мікалаем Халезіным і Натальляй Калядай. У траўні 2005 году ў склад «Вольнага тэатру» увайшоў рэжысэр Уладзімер Шчэрбань.
У Беларусі тэатр ня мае ні сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні дзяржаўнай падтрымкі. У Беларусі спектаклі праходзяць пераважна на прыватных кватэрах.
Так, падчас прэм'ернага паказу спэктаклю францускага рэжысэра Крысьціяна Бэнэдэці па п'есе Эдварда Бонда «Адзінаццаць кашуль» у жніўні 2007 году супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі затрыманыя ўсе гледачы і акторы «Вольнага тэатру». Халезіна некалькі разоў арыштоўвалі за выступы з крытыкай беларускіх улад.
Спэктаклі «Вольнага тэатру» пабывалі з гастролямі ў Рызе, Маскве, Магілёве, Барысаве, Летуве, Фінляндыі, Польшчы, Нямеччыне і Францыі, Вялікай Брытаніі, ЗША. «ВТ» выступаў на лепшых пляцоўках Эўропы, такіх як Швэцкі каралеўскі тэатар і прымаў удзел у самых прэстыжных эўрапейскіх фэстах - такіх, як Тэатральнае біенале ў Вісбадэне, фэст Эўрапейскай тэатральнай канвэнцыі ў Сэнт-Эцьене. У траўні 2007 году «Вольны тэатар» запрошаны Парыскім тэатрам пад кіраўніцтвам Крысьціяна Бэнэдэці на месячныя гастролі ў Парыж. У пачатку траўня «Вольны тэатар» прымаў ўдзел у фэсьце «Пасаж» у Нансі.
«Вольны тэатр» падтрымліваюць выдатныя творцы сучаснасьці: Том Стопард, Вацлаў Гавел. Нобелеўскі лаўрэат Гаральд Пінтэр яшчэ пры жыцьці даў тэатру права пастаноўкі ўсіх сваіх п'ес. «Свабодны тэатр» уваходзіць у Эўрапейскую тэатральную канвенцыю.
У сьнежні 2010 году Вольны Тэатр паказаў ў адным з найбуйнейшых тэатраў Вялікабрытаніі, лонданскім «Young Vic» 2 спэктаклі - «Спасцігаючы каханьне» і «Лічбы». Удзел у пастаноўцы прынялі знакамітыя брытанскія акоры: Джуд Лоў, Іан Маккелен, Сэмюэль Уэст і іншыя[1].
Удзельнікі тэатра праводзілі неаднаразовыя акцыі пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў Нью-Ёрку і Лёндане.
Зьмест |
[рэдагаваць] Пастаноўкі
- «Псыхоз 4.48» Сары Кэйн,
- «Мы. Самаідэнтыфікацыя» - Павал Пражка, Павал Расолька і Кастусь Сьцешык,
- «Тэхніка дыханьня ў беспаветранай прасторы» - Натальля Мошына,
- «Белівуд» - Павал Пражка,
- «Пакаленьне Jeans» - Мікалай Халезін,
- «Быць Гаральдам Пінтэрам».
- «Спасцігаючы каханьне»
- «Лічбы»
[рэдагаваць] Прэыміі
- ляўрэатам прэміі Францускай Рэспублікі ў вобласьці абароны правоў чалавека
- красавік 2008 - у грэчаскіх Салоніках «Свабодны тэатр» атрымаў прэстыжную тэатральную прэмію «Еўропа - тэатру»
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт(рас.)