Вольфсбург
| Вольфсбург | |||||
| ням. Wolfsburg | |||||
Шлосштрасэ ў старым горадзе |
|||||
|
|||||
| Дата заснаваньня: | 1938 | ||||
| Краіна: | Нямеччына | ||||
| Зямля: | Ніжняя Саксонія | ||||
| Раён: | Гарадзкі раён | ||||
| Oberbürgermeister: | Рольф Шнэлеке (ХДЗ) | ||||
| Плошча: | 204,02 км² | ||||
| Вышыня: | 63 м н. у. м. | ||||
| Унутраны падзел: | 16 Ortschaften, 40 Stadtteil | ||||
| Насельніцтва (2009) | |||||
| колькасьць: | 121 109 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 593,61 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | 05361, 05362, 05363, 05365, 05366, 05367, 05308 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 38400-38448 | ||||
| Нумарны знак: | WOB | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д. / 52.42306° пн. ш. 10.78722° у. д.Каардынаты: 52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д. / 52.42306° пн. ш. 10.78722° у. д. | ||||
|
Вольфсбург на мапе Нямеччыны
Вольфсбург
|
|||||
| www.wolfsburg.de | |||||
Вольфсбург (па-нямецку: Wolfsburg) — места ў зямлі Ніжняя Саксонія, Нямеччына. Разьмешчаны на рацэ Алер на паўночны ўсход ад Браўншвайгу (Брунсьвік), пры аўтабане А39. Праз горад праходзіць хуткасная чыгунка Гановэр-Бэрлін. Па стане на 31 сьнежня 2009 году колькасьць насельніцтва складала 121 109 чалавек[1].
Найболей вядомы як месцапалажэньне штаб-кватэры «Фальксвагену».
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Быў заснаваны 1 ліпеня 1938 году пад назвай Stadt des KdF-Wagens (па-беларуску: Места KdF-аўтамабілю) ля вёскі Фалерслебэн і прызначаўся для пражываньня працаўнікоў новаадчыненага прадпрыемства Volkswagen-у па вытворчасьці «народнага аўтамабілю» Volkswagen Beetle (па-беларуску: жук). Нагледзячы на тое, што вытворчасьць «Жукоў» тут была згорнутая ў 1978 (і перанесеная ў Мэксыку, завод працягвае існаваньне.
У часе Другое сусьветнае вайны тут таксама вырабляліся аўтамабілі, самалёты і іншыя транспартныя сродкі для ваенных мэтаў, у асноўным з прыцягненьнем прымусовай працоўнай сілы і ваеннапалонных. На загад Гітлера была пабудаваная чыгуначная станцыя для транспартаваньня і атрыманьня гатовых дэталяў для зборкі.
У 1945 годзе паселішча было перайменаванае ў Вольфсбург паводле аднайменнага замку, які быў заснаваны каля 1300 году на беразе ракі Алер. У 1951 годзе Вольфсбург быў выдзелены са складу раёну Гіфхорн і атрымаў статус гарадзкога раёну.
У лістападзе 2003 году на адзін тыдзень быў перайменаваны ў «Гольфсбург» дзеля сьвяткаваньня пачатку 5-га пакаленьня сэрыі Volkswagen Golf.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Замак Вольфсбург, які ўпершыню ўпамінаецца пад 1302 годам. Сядзіба шляхецкага роду фон Бартэнслебэнаў
- Autostadt — вялікі музэй аўтамабіляў плошчай 42 гектары пад адкрытым небам, адчынены ў 2000 годзе. Акрамя выставы аўтамабіляў канцэрну тут можна выбраць аўтамабіль Volkswagen пад замову або прыняць удзел у розных культурных мерапрыемствах ці забавах
- Навуковы цэнтар «Фэна» — найвялікшы музэй прыкладных навук у Нямеччыне
- Прыватны музэй мастацтва Kunstmuseum Wolfsburg(de), які спэцыялізуецца на сучасным мастацтве
- Плянэтарый
У старой частцы(de) Вольфсбургу захаваліся некалькі сядзібаў каркаснага стылю.
Спорт [рэдагаваць]
У месьце дзейнічае футбольны клюб «VfL Wolfsburg» (заснаваны ў 1945 годзе, чэмпіён Нямеччыны 2009 году), а таксама хакейная каманда «Грызьлі Адамс Вольфсбург».
З 1993 году ладзіцца тэнісны турнір Volkswagen Challenger.
Месты-пабрацімы [рэдагаваць]
Лутан, Вялікабрытанія (з 1950)
Марыньян, Францыя (з 1963)
Пэзара і Ўрбіна, Італія (з 1975)
Хальбэрштат, Нямеччына (з 1989)
Пуэбла, Мэксыка
Тальяці, Расея (з 1991)
Бельска-Бяла, Польшча (з 1998)
Таўбатэ, Бразылія (з 2005)
Знакамітыя асобы [рэдагаваць]
- Аўгуст Гайнрых фон Фалерслебэн, паэт
- Дэра Гой — музы́ка гурту «Oomph!»
- Саша Паэт, музыка («Avantasia», «After Forever», «Heaven's Gate» і інш.)
- Карын Янке, спрынтэрка
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ «Bevölkerungsfortschreibung»(ням.). Landesbetrieb für Statistik und Kommunikationstechnologie Niedersachsen (31 сьнежня 2009).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вольфсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў