Вольфсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Вольфсбург
Vfl Wolfsburg.png
Поўная назва Verein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны 12 верасьня 1945
Горад Вольфсбург, Нямеччына
Стадыён Фольксваген Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Галоўны трэнэр Фэлікс Магат
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 15 месца
Афіцыйны сайт

Вольфсбург (па-нямецку: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Нямеччыны 2009 году. Фіналіст Кубка Нямеччыны 1995 году. У цяперашні час галоўным трэнерам зьяўляецца знакаміты нямецкі спэцыяліст Фэлікс Магат. Клюб вырас з мультыспартовага клюба для супрацоўнікаў заводу па вытворчасьці аўтамабіляў «Фольсваген» у горадзе Вольфсбург, і зьяўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[1][2].

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] 1938—1946

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для працоўных завода Фольксваген. Першым футбольным клюбам, які асацыіруецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановэр у сэзонах 1943—1944 і 1944—1945 гадоў.

12 верасьня 1945 году быў заснаваны новы клюб — VSK Вольфсбург. Ягоная форма была бела-зялёнай і зараз яна таксама выкарыстоўваецца. 15 сьнежня 1945 году ў клюбе адбыўся крызіс, які амаль спыніў ягонае існаваньне, бо ўсе гульцы за выключэннем аднаго пакінулі клуб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты гулец, працаваў разам зь Вілі Гільбэртам па адраджэньні каманды й набору новых гульцоў. За год была створана новая каманда вядомая зараз як VfL Вольфсбург. У канцы лістапада 1946 году клюб згуляў таварыскую гульню з Шальке-04 на стадыёне, які належыць Фольксвагену, стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

[рэдагаваць] 1946—1963

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў ў наступныя сэзоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэньне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клю «Гайдэр» зь лікам 2:1, што дазволіла клюбу прабіцца ў Обэрлігу Поўнач. Тым ня менш Вольфсбург змагаўся за выжываньне ва ўсіх наступных сэзонах, пакуль нарэшце не вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэньня першай прафэсійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэсьлігі, Вольфсбург зноў гуляў у Обэрлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасьці лігай.

[рэдагаваць] 1963—1997

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іхным лепшым дасягненьнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэсьлігу, але там яны выглядалі слаба й прабіцца ў галоўную лігу Нямеччыны ня здолелі.

З сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Обэрлізе Поўнач. Пасьлядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадох, а затым і посьпех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сэзоне 1992—1993 гадоў у Другой Бундэсьлізе. «Вольфсбург» бесьперапынна дамагаўся пэўнага посьпеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Нямеччыны ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхэнглядбахскай «Барусіі» зь лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сэзоне 1996—1997 гадоў «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 3 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Дыега Бэнальё 1983
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Патрык Охс 1984
3 Сьцяг Бразыліі Аб Фэліпэ Алістэ Лёпэс 1987
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Марсэль Шэфэр 1984
6 Сьцяг Сербіі ПА Слабадан Медоевіч 1990
7 Сьцяг Бразыліі ПА Жазэў 1979
8 Сьцяг Партугаліі Нап Віерынья 1986
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Томас Гітцльшпэргер 1982
11 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Хасан Саліхаміджыч 1977
12 Сьцяг Нямеччыны Бр Андрэ Ленц 1973
13 Сьцяг Японіі ПА Макота Хасэбэ 1984
15 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстыян Трэш (капітан) 1987
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Аляксандар Мадлюнг 1982
18 Сьцяг Харватыі Нап Марыё Манджукіч 1986
19 Сьцяг Швэцыі Нап Расмус Юнсан 1990
20 Сьцяг Чэхіі ПА Петр Ірачэк 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Нап Кевін Шайдгаўэр
22 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Кліх 1990
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Марка Рус 1985
24 Сьцяг Нямеччыны ПА Аскан Дэягаг 1986
25 Сьцяг Бразыліі Аб Крыс 1978
26 Сьцяг Харватыі Аб Хрвое Чале 1985
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Максімілян Арнольд
28 Сьцяг Кот-д'Івуара ПА Ібрагім Сысако 1991
29 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Полак 1981
30 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Ёандры Ароска 1991
32 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Шындцылёрц 1979
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Патрык Гэльмэс 1984
34 Сьцяг Швайцарыі Аб Рыкарда Рабрыгес 1992
35 Сьцяг Швайцарыі Бр Марвін Гітц 1987
37 Сьцяг Македоніі ПА Фэрхан Хасані 1990
44 Сьцяг Францыі Нап Джавані Сыё 1989

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах