Воранава
| Воранава | |||||
Касьцёл Божай Міласэрнасці |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1536 | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Воранаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 6,4 тыс. (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1594 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231391 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°09′ пн. ш. 25°19′ у. д. / 54.15° пн. ш. 25.317° у. д.Каардынаты: 54°09′ пн. ш. 25°19′ у. д. / 54.15° пн. ш. 25.317° у. д. | ||||
|
Воранава на мапе Беларусі
Воранава
|
|||||
Во́ранава (па-польску: Woronów) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Балатнянка. Адміністрацыйны цэнтар Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 6,4 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 133 км ад Горадні, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Воранава (лінія Ліда — Вільня). Празь мястэчка праходзіць аўтамабільная дарога М11 (Вільня — Івацэвічы).
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Паводле беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Воранава» паходзіць ад мянушкі або прозьвішча кшталту Варонка, Вароніч, Варановіч і г. д.[1]
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Воранава згадваецца ў XVI ст. Старажытная назва паселішча — Балотна (Блотна) паходзіць ад назвы ракі Балатнянка, якая ў наш час ператварылася ў невялікі ручай[2].
У XVI ст. Воранава знаходзілася ў валоданьні Гаштольдаў. На мапе Т. Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка. Станам на 1690 год тут быў 61 двор, існавалі касьцёл і карчма. У пач. XVIІІ ст. мястэчка перайшло ў валоданьне ваяводы Масевіча, які ў 1705 годзе збудаваў касьцёл Сьвятога Тадэвуша. Крыху пазьней Воранава зноў зьмяніла ўладальнікаў: імі зрабіліся прадстаўнікі італьянскага роду Сцыпіёнаў. У 1735 годзе кашталян смаленскі, староста лідзкі Я. Сцыпіён адкрыў тут школу і калегіюм піяраў, якіх у 1755 годзе перавялі ў Ліду. За Сцыпіёнамі мястэчка зрабілася цэнтрам староства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воранава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. Станам на 1863 год тут было 52 жылыя дамы, на 1865 год — 42 будынкі, касьцёл, сынагога, габрэйскі малітоўны дом, 2 гарбарні, 12 крамаў, паштовая станцыя, вадзяны млын; адбываліся таргі ў нядзелі, 4 разы на год праводзіліся кірмашы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воранава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Воранава ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 11 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1863 — 331 чал.[3]; 1865 — 468 чал., у тым ліку 117 каталікоў, 18 праваслаўных, 333 юдэі[4]; 1869 — 612 чал.[5]; 1897 — 1574 чал., зь іх 1432 юдэі[6].
- XX стагодзьдзе: 1905 — 500 чал.[7]; 1921 — 1232 чал.; 1976 — 3,6 тыс. чал.; 1993 — 6,8 тыс. чал.; 1996 — 6,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 6,6 тыс. чал.; 2005 — 6559 чал.; 2006 — 6498 чал.; 2007 — 6,4 тыс. чал.; 2008 — 6,4 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Воранаве працуюць сярэдняя, музычная, спартовая школы, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатар.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Воранава |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Воранава»[8]. У 2002 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл Божай Міласэрнасьці.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сынагога (пач. ХХ ст.)
- Сядзіба Сцыпіёнаў (XIX ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар піяраў (XVIІІ ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды мястэчка
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Сяргей Абламейка (нар. 1956) — беларускі матэматык
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 60.
- ^ Іван Коўкель. Воранава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 465.
- ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ^ Woronów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 955.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
- ^ Іван Коўкель. Воранава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 358.
- ^ Воранаўшчына ўчора і сёння на Вороновский районный исполнительный комитет
- ^ Вороново // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Woronów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 955.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Воранава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Воранава на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Воранава — парафія Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша на Catholic.by
| Воранаўскі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі |
Воранава · Радунь
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Лідчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |