Воранаўскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Воранаўскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Воранава |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 30 477[1] |
| Шчыльнасьць | 21,49 чал./км² |
| Плошча | 1418,39[2] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
215 м |
| Месцазнаходжаньне Воранаўскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-94 |
| Паштовыя індэксы | 231 3хх |
| Афіцыйны сайт | |
Во́ранаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 30 477[1] чалавек (2009). Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Воранава.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Воранаўскі раён мяжуе зь Іўеўскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Летувой на поўначы.
[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні
Паверхня пераважна раўнінная, разьмяшчаецца ў межах Лідзкай раўніны. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 215 м (каля в. Тракелі).
Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,8 °С, ліпеня 17,4 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.
Лясы пераважаюць іглічныя і яловыя, у далінах рэчак дзялянкі з насаджэньнямі бярозы і алешыны. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёну.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Тэрыторыя раёну зь яго рэкамі належыць Нёманскаму басэйну. Асноўнымі прытокамі ракі Нёман зьяўляюцца рэкі Дзітва і Жыжма.
[рэдагаваць] Насельніцтва
На тэрыторыі Вараноўскага раёну пражывае 30 477[1] чалавек (паводле перапісу 2009 року).
Зь іх:
- мескае насельніцтва — 9005 чалавек;
- сельскае насельніцтва — 21 472 чалавекі.
У 2007 року ў раёне нарадзілася 342 чалавекі (у 2006 року — 317), памерла — 565 чалавек (у 2006 року — 660). У раёне зарэгістраваныя 229 шлюбаў (у 2006 року — 202), разводаў — 38 (у 2006 року — 54).
[рэдагаваць] Нацыянальны склад
У раёне пражываюць людзі 23 нацыянальнасьцяў. Зь іх[3]:
[рэдагаваць] Канфэсійны склад
У Вараноўскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 16 рэлігійных абшчынаў 3-х канфэсіяў:
- Рымска-каталіцкія абшчыны — 13;
- Праваслаўныя абшчыны — 2;
- Хрысьціяне веры Эвангельскай — 1.
Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 13 касьцёлах, 1 праваслаўнай царкве, 3 капліцах і 1 малітоўным доме.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 86,3 тыс. га, зь іх асушаных 23,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Вільня — Ліда; аўтамабільныя дарогі Вільня — Ліда, Вільня — Радунь — Горадня. На мяжы зь Летувай — дзяржаўныя памежныя пункты пропуску Беняконі — Салечнікі, Беняконі — Стасілы, Доцішкі — Эйшышкі.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля (пач. ХХ ст.) у в. Беняконі, сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—XIX стст.) у в. Бальценікі, касьцёл Сьвятога Юр’я (пач. ХХ ст.) у в. Восава, дом-фартэцыя Нонхартаў (1611—1613) і капліца (XVII ст.) у в. Гайцюнішкі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.) у в. Германішкі, парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касьцёл (1750) у в. Гародна, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789) у в. Жырмуны, касьцёл сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1803—1812) ў в. Забалаць, касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (пач. ХХ ст.) ў в. Канвелішкі, касьцёл Беззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і каталіцкая капліца (пач. ХХ ст.) у в. Нача, касьцёл Сьвятога Лінуса (пач. ХХ ст.) у в. Пеляса, касьцёл Маці Божай Ружанцовой (пач. ХХ ст.) у мястэчку Радунь, касьцёл Зьвеставаньня Панне Марыі (1809) у в. Тракелі.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Ян Карловіч (1836—1903) — беларускі лінгвіст, этнограф і музыказнаўца.
- Людвік Нарбут (1832—1863) — паплечнік Кастуся Каліноўскага.
- Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, археоляг, вайсковец і інжынэр.
- Караль Падчашынскі (1790—1860) — архітэктар.
- Хаім Хафэц (1838—1933) — рэлігійны дзяяч габрэйскага народу.
- Вандалін Шукевіч (1852—1919) — чалец-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук, археоляг, этнограф, краязнаўца і фальклярыст.
- Станіслаў Юндзіл (1761—1847) — доктар філязофіі і багаслоўя, прафэсар батанікі і заалёгіі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну гарадзкі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў, Радунскі пасялковы савет і 13 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больціскі, Воранаўскі, Гіркаўскі, Доціскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвеліскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Паляцкіскі, Пераганцаўскі[4].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вороновский райисполком. Район(рас.)
[рэдагаваць] Літаратура
- Вороновский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Воранаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Воранаўскі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Баранавіцкая вобласьць БССР (на 1939) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Быценскі • Васілішкаўскі • Валожынскі • Воранаўскі • Гарадзішчанскі • Дзятлаўскі • Жалудоцкі • Зэльвенскі • Івянецкі • Іўеўскі • Казлоўшчынскі • Карэліцкі • Клецкі • Лідзкі • Любчанскі • Ляхавіцкі • Мастоўскі • Мірскі • Наваградзкі • Навамыскі • Нясьвіскі • Радунскі • Слонімскі • Стаўпецкі • Шчучынскі • Юрацішкаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |