Вормс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вормс (ням. Worms) — горад акруговага падпарадкаваньня на паўднёвым захадзе Нямеччыны, на тэрыторыі фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Гэты горад атрымаў сусьветную вядомасьць дзякуючы сярэднявечнаму эпасу «Песьня пра Нібэлюнгаў», у якім распавядаецца аб каралеўскай дынастыі Нібэлюнгаў, якая жыла ў Вормсе.
Геаграфія [рэдагаваць]
Горад разьмешчаны на левым беразе Райна.
Культура [рэдагаваць]
Штогод у жніўні ў Вормсе праходзіць Фэстываль Нібэлюнгаў (ням. Nibelungenfestspiele), галоўным дзеяньнем якога зьяўляецца сучасная тэатральная пастанова сярэднявечнай германскай эпічнай паэмы «Песьня пра Нібэлюнгаў» (ням.: Das Nibelungenlied).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вормс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |