Восаў (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восаў
польск. Ossów
Герб Восава


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Валомінскі
Гміна: Валомін
Насельніцтва: 1002 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 05-230
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′0″ пн. ш. 21°13′0″ у. д. / 52.3° пн. ш. 21.21667° у. д. / 52.3; 21.21667Каардынаты: 52°18′0″ пн. ш. 21°13′0″ у. д. / 52.3° пн. ш. 21.21667° у. д. / 52.3; 21.21667
Восаў на мапе Польшчы
Восаў
Восаў
Восаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́саў (па-польску: Ossów) — вёска ў гміне Валомін Валомінскага павету Мазавецкага ваяводзтва Польшчы. Восаў ляжыць на рацы Доўгая.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1314 жніўня 1920 году вёска стала арэнай бою частак польскай і бальшавіцкай арміі, у якой бальшавікі атрымалі паразу. У бітве загінуў ксёндз Ігнацы Скарупка[1].

У памяць бітвы адбываюцца гістарычныя рэканструкцыі, чэмпіянат Польшчы па ваенна-кавалерыйскім спорце[1], а таксама фэст.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзяцца школа й рэміза добраахвотнай пажарнай каманды.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзяцца:

  • Польскія ваенныя могілкі польска-бальшавіцкай войны са склепам, помнікам генэралу Юзафа Галера, а таксама дубамі памяці ў гонар загінулых у смаленскай авіякатастрофе[1],
  • Ваенныя могілкі 22 бальшавікоў—ахвяр польска-бальшавіцкай войны (адкрытыя ў 2010 годзе)[1],
  • Міні-музэй[1],
  • Помнік ксяндзу Скарупцы[1],
  • Помнік устаноўлены на месцы, куды пасьля бітвы прынесьлі цела ксяндза Скарупкі[1],
  • Крыж устаноўлены на месцы сьмерці ксёндза Скарупкі[1],
  • Крыж устаноўлены на месцы, куды пасьля бітвы прынесьлі целы жаўнераў[1],
  • Крыж устаноўлены на месцы, куды найдалей дайшлі бальшавікі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і 1920. 90. rocznica bitwy warszawskiej. Ossów-Wołomin (folder okolicznościowy), Urząd Miejski w Wołominie, sierpień 2010.  (пол.)