Востраў Вількіцкага (Карскае мора)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Востраў Вількіцкага

Востраў Вількіцкага (па-расейску: Остров Вилькицкого) — расейскі востраў, разьмешчаны на ўсходзе Карскага мора, паміж Обской губой і Енісейскім залівам. Адносіцца да тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Востраў мае форму паўмесяцу, зьвернутага выпукласьцю на поўнач. Шырыня каля 9 км, даўжыня каля 18 км. Паверхня пяшчаная, узгорыстая, пакрытая тундравай расьліннасьцю. Адкрытая ў 1874 годзе. Сваю назву востраў атрымаў у гонар расейскага гідрографа-геадэзіста генэрал-лейтэнанта А. І. Вількіцкага