Восіп Кавалеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восіп Кавалеўскі
па-польску: Józef Szczepan Kowalewski
Дата нараджэньня 9 (20) студзеня 1800
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 кастрычніка (1 лістапада) 1878 (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Віленскі ўнівэрсытэт
Занятак арыенталіст, мовазнаўца
Навуковая сфэра клясычная філялёгія[d], манголазнаўства[d] і будалёгія[d]
Месца працы Казанскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень кандыдат унівэрсытэту[d]
Навуковы кіраўнік Готфрыд Эрнст Гродэк[d]
Вучні Доржы Банзараў[d], Галсан Гамбоеў[d] і Аляксей Баброўнікаў[d]
Дзеці Мікалай Кавалеўскі[d][2] і Павал Кавалеўскі[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера 2-й ступені ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені
Дзямідаўская прэмія
Мэдаль за здушэньне польскага мецяжу ордэн сьвятога Станіслава
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалеўскі (неадназначнасьць).

Во́сіп Кавале́ўскі[a] (9 студзеня [ст. ст. 28 сьнежня 1800] 1801, Вялікая Бераставіца — 9 кастрычніка [ст. ст. 21 кастрычніка] 1878, места Варшава) — філёляг, выдатны усходазнаўца, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі[3]. Акадэмік Пецярбурскай АН (1847), прафэсар (1834).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Міхала Кавалеўскага, беларускага ўніяцкага сьвятара. У сям’і сьвятара, акрамя Юзафа, было яшчэ два сыны — Юльян і Тэадозій. У 1808—1817 навучаўся ў Сьвіслацкай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у таемнай арганізацыі «Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасьці». Працягваў адукацыю на гістарычна-філялягічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1821.

Выкладаў польскую, лацінскую і грэцкую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у таемных таварыствах філяматаў і філярэтаў. 24 кастрычніка 1825 расейскія ўлады арыштавалі яго разам зь Я. Чачотам, Т. Занам і А. Міцкевічам.

На высылцы, у Казанскім унівэрсытэце вывучаў усходнія мовы (арабскую, пэрсыдзкую і татарскую).

У 1827 выехаў ў Іркуцк, дзе ўдасканальваў валоданьне мангольскай мовай. Падарожнічаў па Манголіі, у 1830 быў у Пэкіне. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ўнівэрсытэт.

У 1856—1860 быў рэктарам Казанскага ўнівэрсытэту.

У 1862 перавёўся дэканам гістарычна-філялягічнага факультэту ў Варшаўскі ўнівэрсытэт. Кавалеўскаму не ўдалося ўпісацца ў Варшаве ў польскія грамадзкія і навуковыя колы 1860-х гадоў. Ён не падтрымаў паўстаньне 1863 г. Гэта прывяло да добрых стасункаў з расейскімі ўладамі, але і да непрыязных адносінаў з боку часткі польскай інтэлігенцыі. Аднак вальналюбства часоў філяматаў не пакідала прафэсара Кавалеўскага: зь яго дзёньнікаў вынікае, што ён быў чытачом герцэнаўскай газэты «Колокол», перапісаў ён сабе і знакаміты ліст Бялінскага Гогалю і іншыя забароненыя тэксты.

Ажаніўся Восіп Кавалеўскі ў Казані. Жонка яго была расейскага паходжаньня, праваслаўнага веравызнаньня. Вядома толькі яе імя — Ганна. Двое яго старэйшых сыноў сталі даволі вядомымі асобамі. Мікалай Кавалеўскі (1840—1891) — лекар, прафэсар-фізыёлаг, стаў у 1880 годзе рэктарам Казанскага ўнівэрсытэту. Павал Кавалеўскі (1843—1903) — мастак-баталіст, акадэмік жывапісу ў Пецярбургу. Акрамя старэйшых сыноў, сярод малодшых дзяцей у крыніцах згадваецца яшчэ й дачка Марыя. Дзеці Восіпа Кавалеўскага, як і іх маці, былі праваслаўнага веравызаньня.

Сам жа Восіп Кавалеўскі пасьля скасаваньня Уніі ня стаў праваслаўным, а да канца свайго жыцьця заставаўся каталіком. Пасьля яго сьмерці жонка перадала ў 1883 годзе ўсе паперы, што засталіся, у бібліятэку Віленскага ўнівэрсытэту.

Памёр 7 лістапада 1878 году. Пахаваны 12 лістапада ў Варшаве на могілках Павонзкі.

Імем Восіпа Кавалеўскага названая адна з вуліцаў у Вялікай Бераставіцы.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабраў багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбэцкай, кітайскай, маньчжурскай мовах.

У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы», у 1836—1837 — «Мангольскую хрэстаматыю» (т. 1—2); у 1844—1849 — «Мангола-расейска-францускі слоўнік» (т. 1—3), за які атрымаў Дзямідаўскую прэмію.

Выступаў у друку з артыкуламі на філялягічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную клясыку.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншая форма імя: Юзаф Кавалеўскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]