Восіп Мандэльштам
| Восіп Мандэльштам | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Язэп Эмільевіч Мандэльштам |
| Нарадзіўся: | 15 студзеня 1891 Варшава, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 27 сьнежня 1938 лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | паэт перакладнік літаратуразнаўца |
| Напрамак: | сымбалізм (да 1912) акмеізм |
Во́сіп (Язэ́п) Эмі́льевіч Мандэльшта́м (15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1891, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 27 сьнежня 1938, лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, РСФСР) — расейскі паэт, эсэіст, перакладнік і літаратурны крытык.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Язэп Мандэльштам нарадзіўся 3 студзеня (15 студзеня паводле новага стылю) 1891 году ў Варшаве. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавае справы, быў купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасьці, нягледзячы на жыдоўскае паходжаньне. Маці, Флёра Восіпаўна Вярблоўская, была музыкай.
У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург. Восіп атрымаў адукацыю ў Цянішаўскай (Ценішэўскай?) вучэльні (1900—1907), адной з найбольш прагрэсыўных тагачасных навучальных установаў. У 1908—1910 вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльберскім унівэрсытэце, у 1911—1917 (з перапынкамі) — на рамана-гярманскім аддзяленьні гісторыка-філялягічнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту.
У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай(ru) і пераехаў у Маскву.
[рэдагаваць] Творчасьць
Пачынаў паэтычную кар’еру як сымбаліст, пасьлядоўнік найперш Поля Вэрлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сымбалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 году увайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмеістаў на чале з Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфэст гэтага руху «Ранак акмеізму» (апублікаваны ў 1919). Паэтычныя пошукі гэтага пэрыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).
Вершы часу Першай сусьветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Бэрліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцыяў.
Ад траўня 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэньні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (па-расейску: «Шум времени», 1923), «Эгіпецкая марка» (рас. «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыцьцёвы паэтычны зборнік «Вершы» (рас. «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (рас. «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на расейскую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газэце.
У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісаньня вершаў. У іх дэманстратыўна парывае ня толькі з савецкай рэчаіснасьцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэньня новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненьні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (рас. «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 году, на піку сваёй нянавісьці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…»(en)[1], за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Ўрале. Пасьля спробы самагубства пакараньне замененае на забарону пражываньня ў найвялікшых местах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасяленьня, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).
Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).
[рэдагаваць] Апошнія гады жыцьця
У траўні 1937 году атрымаў дазвол выехаць з Варонежу. 5 траўня 1938 году паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контаррэвалюцыйнай дзейнасьці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лягероў і накіраваны па этапе ў лягер на Далёкі Ўсход, дзе 27 сьнежня памёр ад тыфу.
Рэабілітаваны па справе 1938 году ў 1956, па справе 1934 году — у 1987[2]. Месцазнаходжаньне магілы невядомае.
[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці
- У 2001 годзе ва Ўладзівастоку быў адчынены помнік.
- 4 верасьня 2008 году адчынены помнік у Варонежы.
- 28 лістапада 2008 году адчынены помнік у Маскве.
[рэдагаваць] Літаратура
- Лекманов О. А. Мандельштам. — М.: 2004. — (Жизнь замечательных людей).
- Надежда Яковлевна Мандельштам. Воспоминания. — М.: Книга, 1989.
- Надежда Яковлевна Мандельштам. Вторая книга. — М.: Московский рабочий, 1990.
- Мусатов В. В. Лирика Осипа Мандельштама. — Киев: 2000.
- Ронен О. Поэтика Осипа Мандельштама. — СПб.: 2002.
- Сегал Д. М. Осип Мандельштам. История и поэтика. — Иерусалим: 1998.
- Я вернулся в мой город: Петербург Мандельштама. — Л.: «Свеча», 1991.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Мандельштам О. «Мы живём под собою не чуя страны…» // Строфы века: Антология русской поэзии. Минск, М.: Полифакт, 1995
- ^ Даведка Генэральнай пракуратуры СССР(рас.) па кнізе: Юрий Кувалдин. Улица Мандельштама. Повести. Издательство «Московский рабочий», 1989, 304 с
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Расейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
| Расейская ВікіКрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Восіп Мандэльштам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Успаміны Яўгена Мандэльштама пра паходжаньні сем’яў Мандэльштам і Вярблоўскіх
- Сямейная біяграфія Мандэльштамаў
- Восіп Мандэльштам на сайце «Стихия»
- Восіп Мандэльштам у Анталёгіі расейскай паэзіі
- Біяграфія Восіпа Мандэльштама
- Восіп Мандэльштам // Электронная габрэйская энцыкляпэдыя