Вояджэр-2
«Во́яджэр-2» — амерыканскі касьмічны апарат для даследаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы. На сакавік 2005, «Вояджэр-2» знаходзіцца на адлегласьці 11,412 млрд. км ад Зямлі. Хуткасьць выдаленьня з Сонечнай сыстэмы — 494 млн. км у год.
Апарат ідэнтычны «Вояджэру-1». За кошт гравітацыйнага манёўру у Сатурна і Урана, «Вояджэр-2» смог на 20 гадоў скараціць тэрмін палёту да Нэптуну у параўнаньні з прамой траекторыяй з Зямлі.
Апарат перадаў на Зямлю тысячы здымкаў Урана, яго спадарожнікаў і кольцаў. Дзякуючы гэтым фатаграфіям, навукоўцы выявілі два новых кольца, і даследавалі дзевяць ужо вядомых, акрамя гэтага былі выяўленыя 10 новых спадарожнікаў Урана.
«Вояджэр-2» стартаваў 20 жніўня 1977, гэта значыць на дзьве тыдня раней «Вояджэра-1».
«Вояджэр-2» блізка падышоў да Эўропы і Ганімеду, галілеевым спадарожнікам, не даследаваным раней «Вояджэрам-1».
Траекторыя зонда мінула каля спадарожнікаў Сатурна Тэфіі й Энцэлада
- 24 студзеня 1986 — «Вояджэр-2» дасягнуў Урана, мінуючы ад яго на адлегласьці 107 тыс. км.
- 24 жніўня 1989 — апарат знаходзіўся ў 48 тыс. км ад паверхні Нэптуна
Вось меркаваны наступны лёс апарата:
- 8 571 г. — «Вояджэр-2» будзе ў 4 сьветлавых гадах ад Зоркі Барнарда.
- 20 319 г. — ён мінуе на мінімальнай адлегласьці, 3,5 сьветлавых года ад зоркі Проксыма Цэнтаўра.
- 296 036 г. — «Вояджэр-2» падыдзе да Сірыўсу на адлегласьць 4,3 сьветлавых года.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вояджэр-2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў