Воін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Воін
Князь полацкі
1320-я — 1333 або 1334
Наступнік Нарымонт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1295
Памёр 1334
Дынастыя Гедзімінавічы

Воін, Воінь[1] (1296 — да 1338) — князь полацкі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Раўданскага рукапісу, Воін нарадзіўся ў 1296 годзе і быў другім сынам Віценя ад другой жонкі. Адпаведна, Воін быў братам Гедзіміна[1]. Упершыню ўпамінаецца як полацкі князь («брат Гедиминовъ князя Литовьского Воини Полотскый князь») у 1326 годзе, калі разам зь менскім князем Васілём на чале пасольства Гедзіміна езьдзіў у Ноўгарад дзеля складаньня мірнай дамовы з Ноўгародзкай зямлёй і Лівонскім ордэнам.

Магчыма загінуў у час выправаў лівонскіх крыжакоў на Полацак у 1333—1334 гадох, бо ў 1338 годзе як полацкі князь упамінаецца ўжо Нарымонт Гедзімінавіч.

Меў сына Любку, які загінуў у 1342 годзе ў змаганьні зь немцамі на Пскоўшчыне, калі хадзіў на дапамогу псковічам у войску Альгерда і Кейстута[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Варонін В. Воінь // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 460.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]