Воўпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Воўпа
лац. Voŭpa
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Герб Воўпы


Магдэбурскае права: 21 студзеня 1792
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Воўпаўскі
Насельніцтва: 712 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231908
СААТА: 4208813011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°22′7″ пн. ш. 24°21′43″ у. д. / 53.36861° пн. ш. 24.36194° у. д. / 53.36861; 24.36194Каардынаты: 53°22′7″ пн. ш. 24°21′43″ у. д. / 53.36861° пн. ш. 24.36194° у. д. / 53.36861; 24.36194
Воўпа на мапе Беларусі ±
Воўпа
Воўпа
Воўпа
Воўпа
Воўпа
Воўпа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́ўпа[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 721 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня.

Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная сынагога, адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[3] і Ўсходняй Эўропе[4][5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Воўпы

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб мястэчка, 1792 г.

Упершыню Воўпа ўпамінаецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 годзе перадаў яе канцлеру Алехну Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснавалі касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх: Павал Гальшанскі пераўтварыў яе ў цэнтар сваіх уладаньняў.

У XVI ст. з ініцыятывы вялікай княгіні Боны ўтварылася Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1624 годзе яго набыў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казімера Льва. Апошні ў 1643 годзе прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфэдэраты вынесьлі ў мястэчку сьмяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[6].

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казімера Лявона Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзэфу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе яно складалася зь мястэчка Воўпы з ключамі Дубнам, Старым Дварцом і Калодзежнам. На сойме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзэф Вінцэнт Плятэр. На 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля з разнымі алтарамі. 21 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога на старым малюнку

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. На 1893 год у Воўпе было 110 двароў, дзейнічалі касьцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сынагога і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня і 25 крамаў; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўпу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўпа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Воўпа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год у Воўпе было 274 двары, на 1990 год — 670, на 1996 год — 337. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 608 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 518, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 86[9]; 1886 год — 1634 чал.[10]; 1893 год — 2027 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1731 чал.[11]; 1970 год — 460 чал.; 1990 год — 1544 чал.[12]; 1996 год — 848 чал.[13]; 1999 год — 842 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 721 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Воўпе працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Міру вуліца Касьцельная
Мастаўская вуліца Замасьцянская

З урбананімічнай спадчыны Воўпы да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Мастоўская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Замасьцянская вуліца[14].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 127.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 162.
  3. ^ Семянчук Г. Воўпа // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 141.
  4. ^ Krinsky C.H. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
  5. ^ Hubka T. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
  6. ^ Карпыза В. Воўпа, Masty.org
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 140.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  10. ^ Krzywicki J. Wołpa // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 913.
  11. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  12. ^ Міронаў В. Шаблюк В. Воўпа // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 280.
  14. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]