Вугорцы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вугорцы | |
| Саманазва | magyarok |
|---|---|
| Колькасьць | 14,5 млн |
| Рэгіёны пражываньня | Вугоршчына |
| Мовы | вугорская |
| Рэлігія | хрысьціянства |
| Блізкія этнасы | ханты, мансі |
Вугорцы, вэнгерцы — саманазва мадзьяры, у заходняй Эўропе вугры. Складаюць пераважную большасьць жыхароў Вугоршчыны. Значная колькасьць вугорцаў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласьць Трансыльванія), Сэрбіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славаччыны, Украіне, Расеі, Нямеччыны, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. Больш за ўсё вугорцаў за межамі Вугоршчыны жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек.
У самой Вугоршчыне пражывае каля 10 млн вугорцаў, што складае 96% ад насельніцтва краіны. Па веравызнаньню большасьць вугорцаў — каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.