Вужовыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вужовыя
Natrix natrix (Marek Szczepanek).jpg
Вуж звычайны (Natrix natrix)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Зьмеі
Сямейства Вужовыя
Бінамінальная намэнклятура
Colubridae

Вужовыя (Colubridae) — сямейства зьмеяў.

Самае вялікае сямейства рэптыліяў, якое ўключае больш за палову прадстаўнікоў падатрада зьмей. Уваходзіць 7-8 падсямействаў, больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60 % сучасных зьмеяў).

Пашыраны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя.

Найбольш вядомыя: вуж звычайны, мядзянка, полазы, зьмяя-страла. На Беларусі 2 віды — вуж звычайны і мядзянка.

Даўжыня ад 10 да 350 см. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, зьнізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны зь ядавітай залозай. Зрэнка, як правіла, круглая. Разьвіта толькі правае лёгкае, левае можа быць рудымэнтарнае або наогул адсутнічае.

Кормяцца бесхрыбетнымі і дробнымі хрыбетнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой.

Большасьць вужовых яйцакладныя, ёсьць яйцажывародныя.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]