Вуж (прытока Лабарцу)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Вуж Uh |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Усходнія Карпаты, Украіна |
| Вусьце | Лабарац, Славаччына |
| Краіны басэйну | Славаччына, Украіна |
| Даўжыня | 127 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 32,9 м³/с |
| Плошча басэйну | 2791 км² |
Вуж (па-славацку: Uh, па-ўкраінску: Уж) — рака ў Славаччыне і Ўкраіне.
Даўжыня 127 км, зь якіх 21,3 км цячэ па Славаччыне. Выток знаходзіцца на Ўкраіне ва ўсходніх Карпатах у падножжа Вадападзельнага хрыбта. Праходзіць праз украіна-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загор, цячэ па Ўсходнеславацкай нізіне і ўцякае ў Лабарац каля славацкай вёскі Драгнёў (раён Міхайлаўцэ).
На Вужы стаіць горад Ужгарад.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вуж (прытока Лабарцу) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў