Вук Караджыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вук Караджыч

Вук Стэфанавіч Караджыч (па-сэрбску: Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сэрбскі лінгвіст, рэфарматар сэрбскай мовы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымліваў у Лозьніцы, а пасьля ў кляштары. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў кляштары ён болей займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Пэтрыне. Пазьней вучыцца ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лекаваньне ў Пэшт. Падчас знаходжаньня ў Вене знаёміцца зь Ернэем Капітарам, які дапамагае яму ажыцьцяўляць заплянаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаваньні мовы і правапісу і ўвядзеньні народнай мовы ў мастацкую творчасьць. Праз забарону друкавацца ў Сэрбіі і Аўстрыйскай імпэрыі зьяжджае ў Расею, дзе мае магчымасьць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Белград.

Філялягічныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове 19 стагодзьдзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філёлягаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ернэй Капітар, рэфармаваў сэрбскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданьні сэрбскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сэрбскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фармаваньне сучаснай стандратнай харвацкай мовы.

Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманьні ў літаратурную мову народных элемэнтаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўленьня, якое ня мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысьціць сэрбскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элемэнтаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вук Караджычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў