Вуліца Андрэеўская (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 27°35′22″ у. д. / 53.895426° пн. ш. 27.589581° у. д. / 53.895426; 27.589581

Андрэеўская

Від на вуліцу ад перакрыжаваньня
з вуліцай Захарава у бок вуліцы Пуліхава
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Гістарычны раён Архірэйская Слабодка, Абсінія
Даўжыня 700 м
Паштовыя індэксы 220088[1]
На мапе
Google · Яндекс

Вуліца Андрэеўская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і йдзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Менскрэкляма», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёньня жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных ў Партызанскім раёне (па папулярнасьці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне 19-га стагодзьдзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі гораду.[4] На гарадзкой мапе 1898 году вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і зьяўлялася шмат новых вуліцаў, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадзкой управы часам не хапала фантазіі.[6]

У час нацысцкае акупацыі назва вуліцы была зьмененая на «Bosehstrasse»(?).[7]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

   Па няцотным баку   
№ 3/2   Пяціпавярховы трохпад’ездны 60-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3446 кв.м.  
№ 5   Адміністратыўны будынак, у якім месьцяцца ТАА «ХарысМотарс»[8], СТА «Жалезны дракон»[9], СТА «ДэніАндПроф»[10] і склад прадпрыемства па эксплюатацыі будынкаў «БелЭБ» кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[11].  
№ 7/1   Дзевяціпавярховы чатырохпад’ездны 162-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. Агульная плошча кватэраў — 10213 кв.м.  
№ 7/2   Пяціпавярховы трохпад’ездны 60-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1969 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3484 кв.м.  
№ 21   Аднапавярховы драўляны жылы дом.  
№ 35   Таямнічы будынак невядомага прызначэньня зь дзіўнай нумэрацыяй [12].  
   Па цотным баку   
№ 4   Чатырохпавярховы жылы дом, у якім месьціцца інтэрнат № 4[13] і рамонтна-будаўнічае ўпраўленьне прадпрыемства «Менскрамбуд».  
№ 28   Адміністратыўны будынак, разьмешчаны на тэрыторыі філіі № 1 прадпрыемства «Менскдрэў». У доме месьцяцца прадпрыемствы, якія гандлююць сантэхнічным і ацяпляльным абсталяваньнем.[14]  

Далягляды вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паштовыя аддзяленьні па вуліцы Андрэеўскай Белпошта Праверана 28 лістапада 2013 г.
  2. ^ Квартал вуліцаў Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш. Менск: гісторыя і сучаснасьць Праверана 23 лістапада 2013 г.
  3. ^ Дзе ў Менску жыць добра? strybelz.ru Праверана 23 лістапада 2013 г.
  4. ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 28 лістапада 2013 г.
  5. ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  7. ^ Мапа Менску (час акупацыі 1941-1944 г.) http://wwii-photos-maps.com Праверана 23 лістапада 2013 г.
  8. ^ Каталёг аўтапрадпрыемстваў avtosvalka.by Праверана 21 лістапада 2013 г.
  9. ^ Аўтапрадпрыемства «Жалезны дракон» сайт прадпрыемства Праверана 23 лістапада 2013 г.
  10. ^ Шынамантаж у цэнтры Менску slivki.by Праверана 23 лістапада 2013 г.
  11. ^ Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па эксплюатацыі будынкаў «БелЭБ» сайт прадпрыемства Праверана 23 лістапада 2013 г.
  12. ^ Дом знаходзіцца паміж пачаткам вуліцы і першым домам па яе няцотным баку, які мае № 5.
  13. ^ Інтэрнат № 4 ААТ «Менскрамбуд» (старонка ўстановы) Праверана 23 лістапада 2013 г.
  14. ^ Прадпрыемствы па Андрэеўскай 28 b2b.by Праверана 28 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]