Вуліца Янкі Купалы (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′15″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.9043° пн. ш. 27.566328° у. д. / 53.9043; 27.566328

Янкі Купалы

Від на пачатак вуліцы
ад перакрыжаваньня зь Першамайскай
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы Плаўская, Траецкая, Ягораўская, Паліцэйская,
Траецка-Паліцэйская, Садовая,
Садова-Набярэжная, Пралетарская, Артылерыйская
Даўжыня 1580 м
Аўтобусныя маршруты 24, 57, 177э
Тралейбусныя маршруты 12, 29, 40
Паштовыя індэксы 220029, 220030
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Янкі Купалы ў Вікісховішчы

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў цэнтры Менску. Названая ў 1945 годзе[1] ў гонар Янкі Купалы — клясыка беларускае літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.[2]

Від на Сьвіслач і парк імя Горкага з вуліцы Купалы

Пачынаецца ад вуліцы Першамайскай і ідзе ўздоўж правага берагу ракі Сьвіслач па мяжы Ленінскага і Партызанскага раёнаў, перасякае праспэкт Незалежнасьці і адтуль праходзіць да перакрыжаваньня з вуліцай Багдановіча па тэрыторыі Цэнтральнага раёну. Таксама перасякаецца з вуліцамі Маркса, Кірава, Інтэрнацыянальнай і Куйбышава. Цяперашняя даўжыня — 1580 м. На вуліцы знаходзяцца Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны цырк, гарадзкі шпіталь №2, Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа», Дом вэтэранаў, рэстараны «Журавінка» і «Пікавая дама», прадуктовыя і гаспадарчыя крамы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Набярэжная (1915 г.)

Першыя збудаваньні на месцы вуліцы зьявіліся ў XII—XIII стагодзьдзях[2]. З 1866 па 1919 год частка цяперашняй вуліцы мела назву Паліцэйская. Гэтую назву вуліца атрымала ад драўлянага доміка, у якім жылі першыя менскія паліцмайстары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя дом струхнеў і яго аддалі пад багадзельню, а назва вуліцы засталася. Частка вуліцы ў Траецкім прадмесьці да 1866 году называлася Ягораўскай, пасьля — Паліцэйскай, ці Траецка-Паліцэйскай. Вуліца Садовая (існавала на месцы парку Я.Купалы) разьмяшчалася насупраць Гарадскога саду, а Садова-Набярэжная — на беразе Сьвіслачы.[3]

Пасьля рэвалюцыі вуліца мела назву Пралетарскай. На гарадзкой мапе 1934 году вуліца Пралетарская цягнулася ад Сьвіслачы праз Савецкую і да вуліцы Маркса. Ад Маркса ж і да Першамайскай вуліца мела назву Пралетарская—Набярэжная.[4]

Падчас нацысцкае акупацыі вуліца называлася Артылерыйская.[5]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ў іншых вуліцаў, што ідуць уздоўж ракі (напрыклад, вуліца Пуліхава), забудова вуліцы адметная тым, што прывязаныя да яе будынкі разьмяшчаюцца амаль выключна па левым баку: цотны нумар з адрасам па вуліцы Купалы мае толькі музэй вялікага Песьняра, чыім імём названая вуліца.[6]

   Па цотным баку   
№ 4   Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. Адзіны будынак на правым, усходнім баку вуліцы, адрас якога прывязаны да вуліцы Янкі Купалы.[7] Пабудаваны ў 1959 годзе прыблізна на месцы, дзе стаяў дом, у якім у 1927—1941 гадох жыў Янка Купала і які быў спалены ў першыя дні бамбардзіровак гораду ў чэрвені 1941 году. Аўтары праекту будынку — архітэктары І. Валадзько і В. Воўчак.[8]  
   Па няцотным баку   
№ 5   Першы будынак на левым, заходнім баку вуліцы. Двухпавярховы дом. Т.зв. «асабняк Амінэты Афлі».[9]  
№ 7   Дзевяціпавярховы, пяціпад’ездны, 113-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 9334 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе. У будынку разьмяшчаюцца офіс сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Бэкер і К»[10] і мэдыцынскі цэнтар «Віта-Арт».[11]  
№ 9   Пяціпавярховы, Г-падобны, чатырохпад’ездны, 52-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4952 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Кірава, 51. Пабудаваны ў 1956 годзе.[12] Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[13] У будынку разьмяшчаецца Менскі гарадзкі цэнтар здароўя.[14] Усе дрэвы ў двары дому вырасьціў камсамолец 1920-х гадоў, удзельнік Сталінградзкае бітвы А. Аліпаў (аб гэтым кажа памятная шыльда ў двары дому).  
№ 11   Сяміпавярховы, чатырохпад’ездны, 102-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5482 кв.м. Пабудаваны ў 1959 годзе. У гэтым доме жыла сястра Янкі Купалы Леакадзія Раманоўская.  
№ 13   Шасьціпавярховы, Г-падобны, трохпад’ездны, 56-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4946 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 50. Пабудаваны ў 1957 годзе.  
№ 15   Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5079 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 45. Пабудаваны ў 1958 годзе. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13]  
№ 17   Дзевяціпавярховы жылы дом. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 30. Пабудаваны ў 1958 годзе. У будынку разьмяшчаюцца Беларускі саюз музычных дзеячоў,[15] праектна-вышукальнае камунальнае прадпрыемства «Земпраект»,[16] рэстаран «Пікавая дама»,[17] кавярня-бар «Плёткі»,[18] агенцтва нерухомасьці «Сыльван».[19]  
№ 19   Васьміпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 133-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2204 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 29. Пабудаваны ў 1957—1958 гг. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] У будынку разьмяшчаюцца абутковая крама «Тандэм»,[20] крама адзеньня «Сэзоны»,[21] прадуктовая крама «Купалінка».  
№ 21   Трохпавярховы офісны будынак, які належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Афіцыйная назва — Рэспубліканскі палац культуры вэтэранаў. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканская і гарадзкая арганізацыі вэтэранаў, Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане,[22] рэдакцыя газэты «Товарищ»,[23] турыстычныя агенцтвы «Бонус Трэвэл»[24] і «Чайна Камфорт Трэвэл».[25]  
№ 23   Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 67-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1329 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Інтэрнацыянальная, 42. Пабудаваны ў 1959 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаюцца служба псыхалягічнае дыягностыкі цэнтральнае вайскова-мэдычнае камісіі МУС Беларусі,[26] прадстаўніцтва авіякампаніі «S7 (Сыбір)»,[27] кампанія «АэраБелСэрвіс»,[28] кавярня-бар «Радзівіл»[29], вясельны салён «Be Happy»[30].  
№ 25   Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца рэстаран «Журавінка»[31] і казіно «Juravinka Princess Casino».[32]  
№ 27   Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа».[33]  
  Побач з будынкам у двух часовых тэнтавых пабудовах па тым жа адрасе разьмяшчаецца кірмаш «Сьвет кнігаў».[34]  
№ 29   Пяціпавярховы будынак у форме перагарнутай лічбы «7». У будынку да 2012 году разьмяшчаўся другі гарадзкі клінічны шпіталь. Плянуецца знос будынку для пабудовы ў межах вуліцаў Купалы, Багдановіча і ракі Сьвіслач шматфункцыянальнага цэнтру, які аб’яднае ў сабе гатэль, канфэрэнц-залі, рэстараны і інш. Замест інвэстара з Аману, які адмовіўся ад рэалізацыі праекту, фінансаваць будаўніцтва будзе інвэстар з ААЭ.[35]  

Паркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца ідзе ўздоўж шэрагу найвялікшых і найпрыгажэйшых паркаў і сквэраў цэнтру беларускае сталіцы:

Масты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па іншых зьвестках — у 1948 г. (Вячаслаў Бандарэнка // Пасьля вайны // «менск стары і новы»)
  2. ^ а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Янкі Купалы» // Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 211. — 467 с.
  3. ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  4. ^ Плян Менску 1934 г. karty.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  5. ^ Плян Менску 1941 г. Библиотека минчанина Праверана 30 жніўня 2013 г.
  6. ^ Два, акрамя музэю, будынкі пра правым баку вуліцы — Беларускі дзяржаўны цырк і Тэатар опэры і балету — прывязаныя, адпаведна, да праспэкту Незалежнасьці й плошчы Парыскае Камуны.
  7. ^ Па цотным баку вуліцы таксама знаходзяцца Менскі
  8. ^ Менскі парк імя Янкі Купалы Менскі дзяржаўны каледж электронікі Праверана 28 жніўня 2013 г.
  9. ^ Особняк Ахмеда Офли Менск стары і новы Праверана 7 кастрычніка 2013 г.
  10. ^ «Беккер и Ко» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  11. ^ ТАА «Віта-Арт» (зьвесткі аб кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  12. ^ На шыльдзе аб прыналежнасьці дому да сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў пазначаны 1950 год.
  13. ^ а б в Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
  14. ^ Менскі гарадзкі цэнтар здароўя (сайт установы) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  15. ^ Беларускі саюз музычных дзеячоў (зьвесткі аб грамадзкім аб'яднаньні) ngo.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  16. ^ УП «Земпраект» (зьвесткі аб прадпрыемстве) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  17. ^ Рэстаран «Пікавая дама» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  18. ^ Кавярня-бар «Плёткі» (старонка кавярні) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  19. ^ Агенцтва нерухомасьці «Сыльван» (сайт агенцтва) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  20. ^ Крама «Тандэм» (зьвесткі аб краме) vitrini.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  21. ^ Крама «Сэзоны» (зьвесткі аб краме) mixtura.org Праверана 28 жніўня 2013 г.
  22. ^ Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане (сайт арганізацыі) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  23. ^ Газэта «Товарищ» (сайт газэты) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  24. ^ «Бонус Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  25. ^ «Чайна Камфорт Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
  26. ^ Служба псыхалягічнае дыягностыкі (зьвесткі аб установе) healthcare.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  27. ^ Прадстаўніцтва авіякампаніі «Сыбір» (зьвесткі аб прадстаўніцтве) сайт авіякампаніі S7 Праверана 28 жніўня 2013 г.
  28. ^ Кампанія «АэраБелСэрвіс» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  29. ^ Кавярня-бар «Радзівіл» (зьвесткі аб кавярні) afisha.tut.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  30. ^ Вясельны салён «Be Happy» (зьвесткі аб салёне) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  31. ^ Рэстаран «Журавінка» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  32. ^ Казино «Juravinka Princess Casino» (старонка казіно) worldofprincess.com Праверана 28 жніўня 2013 г.
  33. ^ «Белэкспа» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
  34. ^ Кірмаш «Сьвет кнігаў» (зьвесткі аб кірмашы) makbel.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
  35. ^ Фонд Султаната Оман ушел. Кто придет на его место? (сайт http://realt.byПраверана 28 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]