Вуса (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вуса
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Дзікае
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 55 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,3 м³/с
Плошча басэйну 549 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Вуса (Уса́) — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ігуменскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 55 км. Плошча вадазбору 549 км². Выдатак вады ў вусьці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Багушэвічы.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Дзікага ў Ігуменскім раёне раёне, вусьце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Якшыцаў Бярэзінскага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапэцападобная, шырынёй 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных дзялянках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусьцем каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 376.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 376.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.