Вуша (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вуша
Рака Вуша каля в. Рудня
Рака Вуша каля в. Рудня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Смольніца
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 89 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,2 м³/с
Плошча басэйну 725 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Вуша (Уша́) — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Выдатак вады ў вусьці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Раванічы.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніцы Смалявіцкага раёну, вусьце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Вушы Бярэзінскага раёну. Цячэ пераважна паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша.

Даліна да вёскі Ўборкаў Ігуменскага раёну невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусьця ракі Маконі забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пяскова-тарфяністая. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.

Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 379.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 379.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971