Вуша (прыток Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Вуша
Выток каля в. Качановічы
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 105 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,3 м³/с
Плошча басэйну 1220 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Вуша (Уша) — рака ў Нясьвіскім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічы Нясьвіскага раёну, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёну.

Даліна невыразная, схілы забалочаныя. Абалона двухбаковая, забалочаная, шырыня разьліву ў нізкай плыні да 2,5 км, у высокай і сярэдняй — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікая (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ускход ад вёскі Еськавічы да вёскі Круты Бераг (2,8 км).

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля места Нясьвіж і вёскі Качановічы цячэ праз сажалкі. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах