Выбухі ў Віцебску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбухі ў Віцебску — два выбухі, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 годзе. Агульная колькасьць параненых ад выбухаў склала 52 чалавекі.

Першы выбух: 14 верасьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы выбух адбыўся ў 18:45 каля аўтобуснага прыпынку «Пляц Волі» на праспэкце Фрунзэ. Нягледзячы на «гадзіну пік» колькасьць параненых склала ўсяго 2 чалавекі. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая паражаючымі элемэнтамі ў выглядзе цьвікоў ды гаек. Бомба ўяўляла сабой мэталічную шклянку, якая была схаваная ў клюмбе з кветкамі.[1]

Другі выбух: 22 верасьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі выбух адбыўся праз тыдзень пасьля першага. 22 верасьня каля 22:17 ля папулярнай маладзёвай кавярні «Эрыдан» выбухнула больш моцная бомба начыненая паражаючымі элемэнтамі. У выніку былі параненыя 50 чалавек. Зноў бомба была схаваная ў кветкавай клюмбе. І ўяўляла сабою шклянку.

Расьсьледаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адказнасьць на сабе ўзяла «Беларуская вызвольная армія». Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Злачынскае хуліганства». Ніхто ня быў знойдзены.[2] Толькі пасьля тэракту ў Менскім мэтро была знойдзена сувязь паміж тэрактамі. Быў затрыманы падазроны ў злачынствах і ён акрамя выбуху ў мэтро прызнаўся таксама ў выбуху на сьвяткаваньні афіцыйнага дня незалежнасьці 4 ліпеня 2008 году і выбухах у Віцебску.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]