Выбухі ў Віцебску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Выбухі ў Віцебску — два выбухі, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 годзе. Агульная колькасьць параненых ад выбухаў склала 52 чалавекі.

Зьмест

[рэдагаваць] Першы выбух: 14 верасьня

Першы выбух адбыўся ў 18:45 каля аўтобуснага прыпынку «Пляц Волі» на праспэкце Фрунзэ. Нягледзячы на час пік колькасьць параненых склала ўсяго 2 чалавекі. Выбухнула самаробная выбуховая прылада начыненая паражаючымі элемэнтамі ў выглядзе цьвікоў ды гаек. Бомба ўяўляла сабой мэталічную шклянку, якая была схаваная ў клюмбе з кветкамі.[1]

[рэдагаваць] Другі выбух: 22 верасьня

Другі выбух адбыўся праз тыдзень пасьля першага. 22 верасьня каля 22:17 ля папулярнай маладзёвай кавярні «Эрыдан» выбухнула больш моцная бомба начыненая паражаючымі элемэнтамі. У выніку былі параненыя 50 чалавек. Зноў бомба была схаваная ў кветкавай клюмбе. І ўяўляла сабою шклянку.

[рэдагаваць] Расьсьледаваньне

Адказнасьць на сабе ўзяла «Беларуская вызвольная армія». Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Злачынскае хуліганства». Ніхто ня быў знойдзены.[2] Толькі пасьля тэракту ў Менскім мэтро была знойдзена сувязь паміж тэрактамі. Быў затрыманы падазроны ў злачынствах і ён акрамя выбуху ў мэтро прызнаўся таксама ў выбуху на сьвяткаваньні афіцыйнага дня незалежнасьці 4 ліпеня 2008 году і выбухах у Віцебску.[3]

[рэдагаваць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах