Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Ачапленьне пры ўваходзе ў вакзал пасьля тэракту
Месца атакі Сьцяг Расеі Валгаград, Валгаградзкая вобласьць
Цэль атакі людзі на вакзале
Дата 29 сьнежня 2013
Зброя выбуховая прылада
Колькасьць ахвяраў 18 (улучна з тэрарысткай)
Колькасьць параненых 45
Колькасьць тэрарыстаў 1 (меркавана)
Геаграфічныя каардынаты 48°42′45″ пн. ш. 44°30′49″ у. д. / 48.7125° пн. ш. 44.51361° у. д. / 48.7125; 44.51361Каардынаты: 48°42′45″ пн. ш. 44°30′49″ у. д. / 48.7125° пн. ш. 44.51361° у. д. / 48.7125; 44.51361
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе на мапе Расеі
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе
Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе

Выбух на чыгуначным вакзале ў Валгагра́дзе — тэрарыстычны акт, што адбыўся 29 сьнежня 2013 году ў будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Валгаград І, што ў Валгаградзе, на поўдні Расеі[1]. У выніку тэрарыстычнага акту загінула 18 чалавек, 45 паранена[2].

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 сьнежня 2013 году а дванаццатай гадзіне ў 45 хвілінаў паводле маскоўскага часу ў горадзе Валгаград, у будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Валгаград І пры ўваходзе адбыўся выбух. Паводле папярэдніх ацэнак, яго моц склала ня менш як за 10 кг у тратылавым эквіваленце[3][4][5].

У выніку тэракту загінула 18 чалавек[6], у тым ліку трох, якія сканалі пазьней у лякарнях[7]. Яшчэ 49 чалавекам спатрэбілася мэдычная дапамога, шпіталізавана 34 чалавекі[8], у наступныя дні сканалі 4 чалавекі. Серад пацярпелых — шасьцёра паліцыянтаў, якія ў той час несьлі службу на вакзале; двое дзяцей; жыхары Валгаградзкай, Маскоўскай, Іванаўскай вобласьцяў, рэспублікі Ўдмуртыя, грамадзянка Армэніі[9].

Расьсьледаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распачатая крымінальная справа па артыкулах 205 («тэракт») і 222 («незаконнае абарачэньне зброі») Крымінальнага кодэксу Расейскае Фэдэрацыі[10][11].

Расейскае інфармацыйнае агенцтва Интерфакс, спасылаючыся на крыніцу ў апэратыўных службах места, паведамляе пра тое, што выбух быў зьдзейсьнены мужчынам-сьмяротнікам[12].

30 сьнежня ў Валгаградзе адбыўся наступны тэракт (трэці ў горадзе цягам гэтага году) — выбух тралейбуса[13].

Увечары 30 сьнежня неназванай крыніцай была агучаная вэрсія пра тое, што меркаваным тэрарыстам, які выбухнуў саматужную выбухную прыладу на вакзале, быў Павел Пячонкін (нар. 1981, Волск, рэспубліка Марый Эл), чалец буйнацкае бандыцкае групы[14][15].

Рэакцыя расейскіх органаў улады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свае спачуваньні пацярпелым ад тэракту выразіў прзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін[16]. Ім дадзеныя даручэньні кіраўнікам сілавых структураў «прыняць усе неабходныя захады для ўстанаўленьня прычынаў ды абставінаў мінулага тэракту, выяўленьня й перадачы правасудзьдзю тых, хто за ім стаіць»[17].

Губэрнатар Валгаградзкае вобласьці Сяргей Бажэнаў паведаміў, што з 1 па 3 студзеня ў вобласьці будзе аб'яўлены траўр[18], ягоным жа рашэньнем устаноўлена, што сем'ям загінулых будзе выплачаная кампэнсацыя памерам 1 млн расейскіх рублёў (прыкладна 300 млн беларускіх рублёў)[19], пацярпелым — па 200 тыс руб. (прыкладна 60 млн беларускіх рублёў)[19].

Міжнародная рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэральны сакратар НАТА Андэрс фог Расмусэн асудзіў тэрарыстычны акт як барбарскі і заявіў пра тое, што НАТА й Расея стаяць разам у барацьбе супраць тэрарызму, у тым ліку шляхам сумеснае працы над тэхналёгіямі па прадухіленьні атакаў на грамадзкі транспарт[20]. Свае спачуваньні выказаў Міжнародны алімпійскі камітэт і выказаў спадзеў, што Расея здолее прытрымлівацца дамоўленасьцяў па забесьпячэньні бясьпекі падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы[21]. Выбух асудзіла прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Маскве (у асобе свайго кіраўніка Вігаўдаса Ўшацкаса)[22]. Тэракт асуджаны Радай Бясьпекі ААН[23], АБСЭ (у асобе яго старшыні)[24], кіраўнікамі іншых міжнародных арганізацыяў і дзяржаваў[25].

Свае спачуваньні, у прыватнасьці, выказаў Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка[26].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Взрыв в Волгограде совершила террористка-смертница (рас.) ИТАР-ТАСС Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  2. ^ Ахвярамі тэрактаў у Валгаградзе сталі 33 чалавекі (рас.) Урад і губэрнатар Валгаградзкае вобласьці Праверана 1 студзеня 2014 г.
  3. ^ Мощность бомбы в Волгограде составила не менее 10 кг тротила (рас.) Известия Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  4. ^ Названа мощность взрыва на волгоградском вокзале (рас.) lenta.ru Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  5. ^ Выбух у Валгаградзе ўдвая мацнейшы, чым у менскім мэтро ў 2011 г. (бел.) Радыё Свабода Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  6. ^ Колькасьць ахвяр тэракту на вакзале Валгаграда дасягнула 17 (бел.) Радыё Свабода Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  7. ^ Скончался один из пострадавших при теракте в Волгограде (рас.) Lenta.ru Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  8. ^ Информация о состоянии пострадавших в результате террористических актов в Волгограде Міністэрства аховы здароўя Расеі Праверана 1 студзеня 2014 г.
  9. ^ Число жертв теракта в Волгограде достигло 14 человек (рас.) Первый канал Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  10. ^ К расследованию уголовного дела о теракте на железнодорожном вокзале в Волгограде подключились следователи и криминалисты центрального аппарата СК России (рас.) Сьледчы камітэт Расейскае Фэдэрацыі Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  11. ^ Бомбу принесли в рюкзаке (рас.) Газета.Ru Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  12. ^ Теракт в Волгограде устроил смертник-мужчина (рас.) Русская служба новостей Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  13. ^ Колькасьць ахвяр выбуху тралейбуса ў Валгаградзе дасягнула 15 (рас.) Радыё Свабода Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  14. ^ Ахмед Дагиев (30 сьнежня 2013) Установлена личность боевика, взорвавшего вокзал в Волгограде (рас.) Российская газета Праверана 31 сьнежня 2013 г.
  15. ^ Отец предполагаемого волгоградского террориста сдал ДНК на экспертизу (ВИДЕО) (рас.) Русская служба новостей Праверана 31 сьнежня 2013 г.
  16. ^ Соболезнования в связи с терактом в Волгограде (рас.) Прэзыдэнт Расеі Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  17. ^ Песков: Путин глубоко соболезнует семьям погибших в результате теракта в Волгограде (рас.) ИТАР-ТАСС Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  18. ^ Траур по погибшим при теракте в Волгограде будет объявлен с 1 по 3 января (рас.) РБК daily Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  19. ^ а б Семьи погибших в теракте в Волгограде получат по миллиону рублей (рас.) Телеграф Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  20. ^ Alla Eshcheko, Steve Almasy. (29 сьнежня 2013) Official: Suicide bomber kills 16 at Russian train station (анг.) CNN Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  21. ^ 2nd Blast In Volgograd Kills At Least 11 (анг.) Associated Press Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  22. ^ Евросоюз осуждает теракт в Волгограде (рас.) Интерфакс Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  23. ^ Совбез ООН осудил теракт в Волгограде (рас.) FlashNord Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  24. ^ OSCE Chairperson condemns terrorist attack in Volgograd (анг.) Organization for Security and Co-operation in Europe Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  25. ^ Мировые лидеры выразили соболезнования в связи с терактом в Волгограде (рас.) Комсмольская правда Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  26. ^ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну (бел.) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Праверана 31 сьнежня 2013 г.