Выдра (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выдра — возера каля в. Новыя Залюцічы (Жыткавіцкі раён).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тураўскіх гаворках выдра, вудра, вудрань — «навіна, новараспрацаванае поле», у іншых беларускіх гаворках выдранка — «поле сярод лесу на месцы аблогі». Можна меркаваць, што вакол возера Выдры ў мінулым выцерабілі лес і кусты пад сенажаць, поле. З другога боку, нельга не параўнаць гэту назву з найменьнямі рэчак Выдрыжа, Выдраж, Ведрыч. У іх назвах выдзяляецца корань ведр-, выдр-, які існуе таксама ў форме одр- і мае значэньне «вада», «рака». Такім чынам, не выключна, што назва возера Выдра побач з Новымі Залюцічамі зьяўляецца вельмі старажытнай, «сьледам» старажытнарускай эпохі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 702