Вызна
| Вызна | |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Салігорскі |
| Вышыня: | 156 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 4,7 тыс. (2008) |
| Тэлефонны код: | +375 174 |
| Паштовы індэкс: | 223723 |
| Аўтамабільны код: | 5 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′ пн. ш. 27°09′ у. д. / 52.85° пн. ш. 27.15° у. д.Каардынаты: 52°51′ пн. ш. 27°09′ у. д. / 52.85° пн. ш. 27.15° у. д. |
|
Вызна на мапе Беларусі
Вызна
|
|
Вы́зна (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенка. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 4,7 тыс. чалавек (2008). Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцам, Слуцкам, Салігорскам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Вызна згадваецца ў XVI ст. як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 мястэчка перайшло да Радзівілаў. У XVІІI ст. тут існавала каталіцкая капліца.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У кан. ХІХ — пач. ХХ стст. у Вызьне дзейнічалі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў[1].
У 1918 Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920) празь мястэчка праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР.
У 1923 бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 Вызна зрабілася цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну. У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. З 1959 Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 Любанскага, з 1965 Салігорскага раёну.
Вызна ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Чырвонаслабодзкага пасялковага савету.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1901 — каля 950 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 4,7 тыс.[2]; 2008 — 4,7 тыс.
[рэдагаваць] Рэлігія
У Вызьне дзейнічае царква Сьв. Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Cьвятога Крыжа і Сьв. Барнабы, апостала[3].
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пач. XX стст.)
[рэдагаваць] Славутыя землякі
- Браніслаў Залескі (1820—1880) — мастак, літаратар
- Юльян Сасноўскі (?—1922) — адзін з кіраўнікоў Слуцкага зройнага чыну
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Вызна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Красная Слобода // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Чырвоная Слабада (да 1923 г. Вызна) — парафія Ўзвышэньня Cьвятога Крыжа і сьв. Барнабы, апостала на Catholic.by
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Wyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S.162.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Салігорскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места | ||
| Мястэчкі | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Акцябарскі с/с · Гаўрыльчыцкі с/с · Гоцкі с/с · Даманавіцкі с/с · Доўгаўскі с/с · Зажэвіцкі с/с · Капацэвіцкі с/с · Краснадворскі с/с · Старобінскі с/с · Хорастаўскі с/с · Чыжэвіцкі с/с · Чырвонаслабодзкі с/с
Былыя: Новацярускі с/с · Пагосцкі с/с · Першамайскі с/с · Рожанскі с/с · Старобінскі п/с · Чапялёўскі с/с · Чырвонаслабодзкі п/с · Яскавіцкі с/с |
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Случчыны | |
|---|---|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |