Выкапнёвае паліва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Выкапнёвае паліва, гаручыя карысныя выкапні — гэта нафта, вугаль, гаручы сланец, прыродны газ і яго гідраты, торф і іншыя гаручыя мінэралы і рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф — паліва, якое ўтвараецца па меры назапашваньня і раскладання рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна паходжаньня нафты і прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых гіпотэзаў. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца неўзнаўляльным прыродным рэсурсам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў.