Выруская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выруская мова
Võro kiil
Ужываецца ў Эстоніі, Расеі, Латвіі
Рэгіён Прыбалтыка
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 70 000 чалавек
Клясыфікацыя

Уральская сям'я

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца Вырускі інстытут (неафіцыйна)
Код мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(B) fiu
ISO 639-2(T) fiu

Вы́руская мова альбо вы́рускі дыялект (па-выруску: võro kiil, па-эстонску: võru keel) — адна з гаворак паўднёваэстонскае мовы альбо дыялект у складзе паўднёвае гаворкі эстонскае мовы. Зьяўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскае моўнае супольнасьці і ейным літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёваэстонскія дыялекты.

Вырускія гаворкі зьяўляюцца часткай паўднёваэстонскае мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулґі зьяўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнае Эстоніі.

На гаворках, блізкіх да вырускае мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Люцыну, Лейву (Латвія) і Краснагародзкага (Расея).

Напрыканцы 19 стагодзьдзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненьне ў Эстонію правалібэральных ідэяў, згодна зь якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-ых гадоў ідзе актыўнае адраджэньне мовы, існуе вырускі інстытут[1].

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і альфабэт[2], які аналяґічны альфабэтам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моваў.

Выгляд вырускага альфабэту.

А а B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š T t U u V v W w
Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y Z z Ž ž
'

Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не зьяўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф зьяўляецца паказчыкам памякчэньня папярэдняга зычнага гуку.

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Указальнік па-эстонску й выруску.

Адраджэньне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасьці вырускае літаратурнае мовы пачалося ў 1980-ых гадох.

Зараз вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасьці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматурґаў. Раз на два тыдні выдаецца ґазэта Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэньне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадзкую падтрымку, выруская мова зараз зьяўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай выміраньня. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасьць сярод жыхароў паўднёвае Эстоніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]