Высокі Рынак
Высокі Рынак, Высокае Места (Верхні Горад) — гістарычны раён Менску, разьмешчаны на поўдзень ад Менскага замка.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Высокае Места запланаванае ў канцы XVI ст. як новы цэнтар Менску. Пабудова гэтага раёну была выклікана наданьню месту ў 1499 року Майдэборскага права. У XV ст. на Высокім Рынку была пабудаваная Ратуша, у 1564 року ў Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў месьце свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў пэрыфэрыйнае значэньне.
Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаваньне, што ўзьвядзеньне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасьць ўмацаваньняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэньне Менску вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя пэрспэктывы. Суседняя Траецкая гара ў якасьці новага цэнтру места не асвойвалася, бо яе разьмяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзьве часткі Сьвіслаччу, што, нягледзячы на сыстэму грэбляў і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеяньняў.
Да пачатку XVIII ст. усё Высокае Места было забудаванае, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага Рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Менску.
У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі места.
Сучаснасьць [рэдагаваць]
Вуліцы і плошчы[1][2] [рэдагаваць]
| Цяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
| Гандлёвая вуліца (з 1866) | Зыбіцкая вуліца | |
| Герцэна вуліца | Малая Бэрнардынская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866—1922) |
| Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) |
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866) Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926) |
| Камсамольская вуліца | Фэліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
| Кірылы й Мятода вуліца | Вялікая Бэрнардынская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
| Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губэрнатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
| Музычны завулак (з 1882) | Петрапаўлаўскі завулак | |
| Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
| Свабоды плошча | Высокі Рынак плошча | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
| Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
| не існуе (раён Палаца Рэспублікі) | Юраўская вуліца | Тадэвуша Рэйтана вуліца (1919—1920)[3] |
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
Высокі Рынак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |
- Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с, іл.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
- Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
|
||||||||||||||||||||||||||||