Высокі друк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Высо́кі друк:
1) Тэхналёгія вытворчасьці гравюры пры якой паверхню друкарскай формы гравюруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не патрапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.
Па гэткай тэхналёгіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на кардоне і цынкагравюра.
2) У паліграфіі адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элемэнты. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газет, пры якім тэкст набіраўся зь літар.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Высокі друк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў